Культура77

Выйшаў раман «1984» Оруэла па-беларуску. Вельмі стылёвая вокладка

Знакамітая антыўтопія Джорджа Оруэла, героі якой жывуць і кахаюць у таталітарным рэжыме, выйшла ў незалежным выдавецтве «Янушкевіч» на беларускай мове. Падрыхтаваны Сяргеем Шупам новы пераклад кнігі «1984» выдадзены на 340 старонках «партызанскага фармату» — як тлумачыцца, такім чынам кніга зможа ўвесь час заставацца з чытачом, каб той не забываўся на важныя рэчы.

Фота з фэйсбука Сяргея Макарэвіча

Напісаны ў сярэдзіне мінулага стагоддзя раман даследаваў спецыфіку тыраніі і ўвёў ва ўжытак паняцці наваязу, двудумства, паліцыі думак, двуххвілінак нянавісці альбо міністэрства міра, што распальвае войны. Цытата з кнігі «Вялікі Брат сочыць за табой» стала адной з самых папулярных літаратурных вытрымак і дагэтуль агучваецца ў адносінах да аўтарытарных рэжымаў.

Паводле слоў дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча, за Оруэла яны ўзяліся, бо адчулі сацыяльную замову: «Наша выдавецтва неабыякавае да таго, што адбываецца ў краіне, і гатова адгукацца на запыты грамадства. Нам цяжка назіраць тэатр абсурду, які навязвае ўлада, і выданне антыўтопіі Оруэла становіцца нашай літаратурнай зброяй, бо кніга дазваляе зразумець, да чаго прыводзяць татальная хлусня і зацісканне гаек. Мы мяркуем, у якасці напаміну і папярэджання раман «1984» сёння патрэбны беларусам».

Антыўтопія Оруэла была забаронена ў Савецкім Саюзе да 1988 года, а ўпершыню на беларускай мове выйшла ў 1992-м у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

Кніга ў перакладзе Сяргея Шупы і з яго ж пасляслоўем у абмежаваным накладзе паступіць у продаж ужо сёння, у тым ліку ў інтэрнэт-краме выдавецтва «Янушкевіч».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю19

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны17

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць