Спорт

Кубак Беларусі разыграюць «Шахцёр» і «Нафтан»

Апроч Кубка яны разыграюць пуцёўку ў Лігу Еўропы.

31 траўня ў фінале Кубку Беларусі па футболе сустрэнуцца салігорскі «Шахцёр» і наваполацкі «Нафтан».
Гэта стала зразумела пасля паўфінальных матчаў у адказ, што прайшлі ў сераду.

Два тыдні таму «Нафтан» дома мінімальна перамог барысаўскі БАТЭ — 1:0. А «Нёман» і «Шахцёр» у Гродна разыгралі нічыю — 1:1.

Першым пачаўся матч у Салігорску. Камандзе з Заходняй Беларусі трэба было абавязкова забіваць, каб мець шанцы на выхад у фінал. І гродзенцы адкрылі лік у самым пачатку другога тайму, адзначыўся вопытны Ігар Чумачэнка.

Здавалася, што матч так і скончыцца на карысць «Нёмана». Аднак на апошняй хвіліне гульні злы геній гродзенцаў Максім Гукайла (ён забіў і ў першай сустрэчы) лік выраўняў і перавёў матч у дадатковы час.

Калі ўжо ўсе чакалі серыі пенальці, Дзмітрый Платонаў прынёс перамогу гаспадарам — 2:1.

Прыкладна праз гадзіну выхад у фінал аформіў «Нафтан». Хаця ўсе пытанні пра пераможцу гэтай дуэлі былі знятыя яшчэ ў сярэдзіне другога тайму, калі Валеры Стрыпейкіс зрабіў лік 2:0 на карысць сваёй каманды. А ў першым тайме «нафтавікоў» вывеў наперад Ігар Трухаў. Адзначым, што двойчы асісціраваў партнёрам Максім Разумаў.

Для «Шахцёра» гэта будзе ўжо чацвёрты кубкавы фінал. Праўда, паспяховым быў толькі адзін. У 2004 годзе «гарнякі» перамаглі «Гомель». У 2006 і 2008 гадах жа саступалі БАТЭ і МТЗ‑РІПА адпаведна. А вось для «Нафтана» падобны матч будзе ўпершыню.

Апроч Кубку Беларусі каманды разыграюць у фінале апошнюю пуцёўку ад нашай краіны ў Лігу Еўропы. Першыя дзве заваявалі сталічныя «Дынама» і МТЗ‑РІПА.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць