Салігорскі шахцёр Алег Кудзёлка адмовіўся выходзіць з шахты на паверхню ў знак пратэсту
У сваім звароце ён патрабуе адстаўкі гендырэктара «Беларуськалія», вызвалення затрыманых стачкамаўцаў і спынення ціску на іх, а таксама сканчэння рэпрэсій сілавікоў супраць мірнага насельніцтва.
Нагадаем, што 10 верасня аналагічна пратэставаў Юрый Корзун. Ён прыкаваў сябе да горназдабывальнага абсталявання ў шахце на глыбіні 305 метраў, праз некалькі гадзін яму разрэзалі кайданкі і вынеслі з шахты.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары