Грамадства

Экс-старшыні Нацыянальнага агенцтва па турызме прысудзілі 13 сутак арышту

Георгія Памяранцава затрымалі ў нядзелю на праспэкце Машэрава ў Мінску. Калі ён разам з жонкай і сынам ішлі па вуліцы, побач спыніліся мікрааўтобусы і АМАПаўцы пачалі хапаць людзей навокал, піша Радыё Свабода.

— Калі схапілі мяне, тата спрабаваў выхапіць мяне з рук АМАПаўцаў і яго таксама затрымалі, — пацьвердзіў Свабодзе сын Памяранцава.

Усю сям’ю даставілі аўтазакам у РУУС. Сына адпусьцілі праз 7 гадзін, маці праз 13. Самому Памяранцаву прысудзілі 13 сутак арышту.

Сем месяцаў, да студзеня 2016 году, Памяранцаў узначальваў Нацыянальнае агенцтва па турызьме. Адной з прычынаў сыходу стала «нявызначанасьць ролі агенцтва і адсутнасьць магчымасьці ўплываць на разьвіцьцё турыстычнай галіны». Але галоўнай прычынай стала тое, што беларускае заканадаўства забараняе чыноўнікам мець рахункі за мяжой і ўласны бізнэс.

Да гэтага Памяранцаў быў топ-мэнэджэрам у кампаніях у Латвіі, Расеі і Грузіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць