Спорт

Інтрыга да самага канца. Анонс 29 тура чэмпіянату Беларусі па футболе

У чэмпіянаце Беларусі наступае гарачая развязка: камандам засталося згуляць па два матчы. Пытанняў пакуль больш, чым адказаў, і матчы перадапошняга тура наўрад ці дазволяць іх вырашыць.

Разам з Букмекерскай канторай Леон працягваем сачыць за вышэйшай лігай.

Мінулы тур, пасля якога чэмпіянат сышоў на міжнародную паўзу, аказаўся багаты на забітыя мячы і драматычныя сцэнарыі. У дададзены час «Мінск» вырваў перамогу ў «Іслачы», а «Тарпеда-БелАЗ» — у брэсцкага «Дынама», разбурыўшы берасцейцам апошнія надзеі на чэмпіёнства.

У «матчы года» пераможца так і не вызначыўся — «Шахцёр» і БАТЭ згулялі ўнічыю, адклаўшы вырашэнне чэмпіёнскага пытання. У барысаўцаў зноў узніклі пытанні да судзейства ў моманце з прызначэннем пенальці, з якога «Шахцёр» зраўняў лік. Але па тым, як складвалася гульня, нават нічыю для БАТЭ можна палічыць станоўчым вынікам. 

Фота: ФК «Шахцёр».

Пасля гульні за абразы судзейскай брыгады чырвоную картку атрымаў капітан БАТЭ Ігар Стасевіч, пасля АБФФ дыскваліфікавала яго да канца чэмпіянату. Гэта страта можа стаць вырашальнай для каманды.

На 99% у першую лігу за «Смалявічамі» адправіцца і «Белшына». Бабруйчане нечакана разгромна прайгралі нематываванаму «Энергетыку-БДУ» з лікам 1:5. Адставанне ад «Слуцка», які знаходзіцца на 14 радку, — 6 балаў за дзве гульні да канца, але случчакам яшчэ гуляць з найгоршай камандай лігі.

«Слуцк» жа, падобна, адправіцца ў стыкавыя матчы. Камандзе Бразевіча, каб абагнаць «Гарадзею», трэба набраць як мінімум 4 з 6 магчымых балаў, але наперадзе — матч з матываваным «Нёманам». У выпадку паразы ў Гродне случчакі не абгоняць другую «цукровую» каманду.

Вось усе вынікі 28 тура:

  • «Іслач» — «Мінск» 3:4
  • «Віцебск» — «Рух» 0:0
  • «Смалявічы» — «Нёман» 1:4
  • «Слуцк» — «Гарадзея» 0:1
  • «Дынама-Брэст» — «Тарпеда-БелАЗ» 2:2
  • «Шахцёр» — БАТЭ 1:1
  • «Белшына» — «Энергетык-БДУ» 1:5
  • «Славія» — «Дынама-Мінск» 0:1

Табліца чэмпіянату выглядае наступным чынам:

Пераходзім да анонсу матчаў 29 тура. Адзначым, што ўсе яны пачнуцца ў адзін час — 22 лістапада а 14 гадзіне.

«Смалявічы» — «Славія»

  • Смалявічы, стадыён «Азёрны»

На што можа паўплываць гульня? Перамога ў гульні са «Смалявічамі» не асабліва паўплывае на становішча мазырчукоў. Асаблівай розніцы паміж 11 і 12 радком у прынцыпе няма. Але на фінішы сезона перамога будзе прыемнай як для гульцоў, так і для заўзятараў «Славіі». 

Прагноз: перамога «Славіі».

БАТЭ — «Белшына»

  • «Барысаў-Арэна»

На што можа паўплываць гульня? Імавернасць невялікая, але БАТЭ можа стаць чэмпіёнам ужо ў 29 туры. Для гэтага трэба перамагчы ў «Белшыны» і чакаць паразы «Шахцёра» ў Брэсце.

Хутчэй за ўсё, чэмпіёнская інтрыга адправіцца ў наступны тур, але канчаткова стане вядомы другі аўтсайдар сезона. Шанцы ў «Белшыны» захаваюцца толькі ў выніку сенсацыйнай перамогі.

Прагноз: перамога БАТЭ.

«Гарадзея» — «Дынама-Брэст»

На што можа паўплываць гульня? Вяртанне «Дынама» ў чэмпіёнскую гонку аказалася кароткачасовым. Усё яшчэ захоўваюцца шанцы на «бронзу», тым больш у апошнім туры «бела-сінім» гуляць супраць прамых канкурэнтаў з Гродна.

Але не ўсё так проста: «цукровыя» набралі 10 балаў у апошніх чатырох матчах і прапусцілі ўсяго аднойчы. «Гарадзеі» важна ў апошніх матчах не прайграваць, каб не трапіць у стыкавыя матчы.

Прагноз: тотал, большы за 2.5. 

«Нёман» — «Слуцк»

На што можа паўплываць гульня? Букмекеры абсалютна не вераць у Слуцк. Але ў Гродне «цукровыя» гуляюць даволі няблага: гаспадары выйгралі ўсяго два з сямі матчаў супраць «Слуцка».

«Нёману» патрэбна перамагаць, каб захаваць шанцы на медалі (шанцы на чэмпіёнства знікнуць пасля імавернай перамогі БАТЭ). «Слуцку» трэба перамагаць, каб пазбегнуць стыкавых матчаў і нервовай канцоўкі.

Прагноз: «Нёман» пераможа.

«Мінск» — «Віцебск»

  • Мінск, стадыён «Трактар»

На што можа паўплываць гульня? Каманды знаходзяцца на мяжы першай дзясяткі, і фінальныя матчы сезона моцна на расклады не паўплываюць.

З улікам таго, як складваўся сезон, такі вынік для «Мінска» можна палічыць неблагім, а вось «Віцебск» другі сезон запар правальвае.

Галоўны трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка радуецца перамозе над «Іслаччу». Фота: ФК «Мінск».

Прагноз: «Мінск» не прайграе.

«Рух» — «Шахцёр»

  • ДАСК «Брэсцкі»

На што можа паўплываць гульня? «Рух» цяпер на восьмым радку, што для каманды-дэбютанта — выдатны вынік. Магло быць лепш, але апошнія тры туры каманда Сяднёва не можа выйграць і выбыла з разборак з месцы ў пяцёрцы.

«Шахцёру» не варта недаацэньваць свайго суперніка і думаць пра іх чорную паласу. Ва ўсёй гісторыі каманды галоўным ворагам салігорскай каманды былі яны самі. Таму, калі клубу рэальна трэба чэмпіёнства, ён мусіць прыкласці максімум намаганняў. Але не трэба выключаць варыянт сенсацыйнага канфузу.

Прагноз: для захавання інтрыгі паставім на перамогу «Шахцёра».

«Энергетык-БДУ» — «Дынама-Мінск»

  • Маладзечна, цэнтральны стадыён

На што можа паўплываць гульня? Цягам сезона мінскае «Дынама» давала заўзятарам і спецыялістам нагоды для крытыкі. Але ў канцы сезона ў мінчукоў наступіла белая паласа, якая вярнула клуб у спіс прэтэндэнтаў на медалі.

Калі ў «Дынама» — пяць перамог запар, то «Энергетык» нарэшце змог выйграць пасля пяці матчаў без перамог. Але наўрад ці гэта серыя атрымае працяг.

Прагноз: перамога «Дынама».

«Тарпеда-БелАЗ» — «Іслач»

  • Жодзіна, стадыён «Тарпеда»

На што можа паўплываць гульня? Пасля зайздроснай шасціматчавай серыі з перамог у «Іслачы» пайшоў сур'ёзны спад. Набраныя ўсяго тры балы ў апошніх чатырох турах, і з нейкімі турнірнымі перспектывамі можна развітацца.

Жодзіна знаходзіцца за чатыры балы ад першага месца. Наўрад ці «Тарпеда» свеціць «золата», але пазмагацца за медалі каманда Пунтуса здольная. І настрой адпаведны ў гульцоў ёсць, гэта можна было заўважыць па валідольнай канцоўцы гульні з брэсцкім «Дынама».

Прагноз: перамога «Тарпеда».

Калі лічыце сябе экспертам у беларускім футболе, зрабіце стаўку ў Букмекерскай канторы Леон!

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць