Паглядзеўшы навіны афіцыйных СМІ суботнім вечарам, можна было падумаць, што да ўлады прыйшоў Зянон Пазняк. Піша Руслан Равяка.
Паглядзеўшы навіны афіцыйных СМІ суботнім вечарам, можна было падумаць, што да ўлады прыйшоў Зянон Пазняк.
Некаторыя рэпартажы ледзь не цытавалі ўрыўкі Зянона 15‑гадовай даўніны пра расійскі імперыялізм. Лукашэнка правёў экстраную нараду і адмяніў сваю паездку ў Маскву… Акрамя таго, Рыгоравіч запатрабаваў увесці на беларуска‑расійскай мяжы пагранічныя і мытныя заслоны.
Тэлебачанне дзвюх краін г.зв. саюзнай дзяржавы адразу ж далучылася да ваенных дзеянняў. Расійскія СМІ ўжо даўно навучыліся ў нашых асноўным метадам прапаганды і піару патрэбных ідэяў.
Расійскія каналы, што падаецца, першыя і распачалі малочную вайну, працягваюць ганіць нашае малако, кіраўніцтва малочных прадпрыемстваў, згадваюць пра частыя саступкі беларусам, паўгадовае чаканне пераменаў у малочнай галіне, паўднёваамерыканскія дамешкі ў малочных прадуктах і жахлівыя антыбіётыкі.
З экранаў беларускіх тэлевізараў згадалі нам пра падобны некалі ціск расійскага кіраўніцтва на малдаўскія і грузінскія віны, грузінскую мінералку, латвійскія шпроты, польскую свініну.
Паказалі рэпартаж з Бранскай вобласці, дзе простыя расійскія грамадзяне хвалілі нашыя прадукты, іх якасць і кошт, а пасля шкадавалі, што цяперака не могуць таго набыць. Мы пабачылі пустыя паліцы ў расійскіх крамах, якія назвалі шчарбінамі Анішчанкі.
Чамусьці толькі не чуваць заклікаў падтрымаць нашых малочнікаў. Гэткая беларуская салідарнасць — набываць крыху больш малочных прадуктаў.
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
Каментары