Грамадства

Суд над бабруйскімі падпольшчыкамі: у гаражы аднаго з іх міліцыя ставіла відэажучок

У Бабруйску 22 красавіка павінна было працягнуцца пасяджэнне па крымінальнай справе аб падпале «Табакеркі», размалёўванні рэкламных канструкцый, спыненні таварнага цягніка і прабітых колах ў аўтамабіля супрацоўніка міліцыі.

Фота «Вечерний Бобруйск»​​​​​​

Абвінавачанымі па справе праходзіць чатыры жыхара горада: Аляксандр Назаровіч, Аляксандр Мар'ясаў, Аляксандр Гаўрылаў, Віталь Васілевіч.

Як стала вядома, працэс не адбыўся праз тое, што адзін з абвінавачаных з’яўляецца кантактнай асобай 1 узроўню па COVID-19, паведамляюць праваабаронцы.

На папярэднім пасяджэнні адбыўся допыт двух сведак і вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы. Як аказалася, у гаражы падазраванага Назаровіча была ўсталяваная камера. Яна была размешчаная за 8 дзён да затрымання абвінавачаных.

У адзін з дзён Назаровіч распавядаў Гаўрылаву, як назіраў за супрацоўнікам міліцыі, які раніцай прабіў кола аўтамабіля аб падкладзеныя абвінавачанымі вострыя шыпы.

Таксама ў гаражы абмяркоўвалі падпал ці замалёўванне банера, вывешванне сцяга, нанясенне розных надпісаў, збіралі самаробныя прылады з гадзіннікавым механізмам.

— Паедзем паліць будку? — запытваў Мар’ясаў у Гаўрылава.

— Палі, я пакуль не буду, — адказвае Гаўрылаў.

— Буду паліць, — кажа Назаровіч.

У памяшканні рыхтавалі гаручую сумесь, на вуліцы правяралі, як яна гарыць. Абмяркоўвалі палітычную сітуацыю ў краіне, а таксама, што падпалам «Табакерак» і нанясеннем графіці наўрад ці можна змяніць сітуацыю ў лепшы бок. Рыхтавалі і выпрабоўвалі выбухпакеты.

Казалі і пра тое, што трэба ў гаражы паставіць датчык руху, жартавалі наконт датчыка і праслухоўкі.

Таксама з расшыфроўкі вынікае, што абвінавачаныя Мар'ясаў, Назаровіч і Васілевіч шмат казалі пра розную зброю, у тым ліку пра яе набыццё, пра гаручасць і іншых уласцівасці рэчываў і мэтазгоднасці іх выкарыстання. Вярталіся да ідэі падпалу абсталявання сістэмы «BelToll», але адмовіліся ад яе. Зразумела, што яны рыхтаваліся да падпалу, абмяркоўвалі матэрыялы і тое, як спрацуе іх прыстасаванне (называлі яго «пасылка»), але да пэўнага моманту не ведалі, што менавіта будуць падпальваць. У якасці жарту гучала нават фраза: «Окей, гугл, што падпаліць».

Каментары

Цяпер чытаюць

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У некаторых гарадах складана зняць кватэру надоўга праз наплыў расійскіх турыстаў6

ЗША ўвялі санкцыі супраць фірмы ў Беларусі, якая дапамагала Ірану купляць ПЗРК у Кітаі1

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету1

Кіраўнік Пентагона дапусціў магчымасць выкрадання прэзідэнта Кубы3

Мост цераз чыгунку між Калеснікава і Ціміразева ў Мінску ўзводзяць дзень і ноч

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол7

ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране, Іран у адказ атакаваў амерыканскія базы ў рэгіёне

Сёння стартуе чэмпіянат свету па футболе1

Папа Леў асвяціў вежу Ісуса Хрыста ў барселонскім храме Святога Сямейства роўна праз 100 гадоў пасля смерці Гаўдзі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну8

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць