Эканоміка

Польшча перацягнула амаль 9 тысяч беларускіх праграмістаў і прадпрымальнікаў

Дзякуючы праграме Poland Business Harbor у Польшчу пераехалі ўжо 10% беларускіх ІТ-спецыялістаў і некалькі тысяч прадпрымальнікаў — усяго выдадзена 8,9 тысячы віз. Дзве траціны беларускіх праграмістаў разглядаюць магчымасць пераезду ў Польшчу, паведамляе польскае бізнэс-выданне Puls Biznesu.

«Вітаем», — па-беларуску напісана вялікімі літарамі на першай старонцы польскай газеты.

Варта адзначыць, што 8,9 тысячы віз выдадзена толькі ў рамках праграмы Poland Business Harbor, аднак беларускія праграмісты маюць і іншыя опцыі пераезду ў Польшчу (па Blue Card, з «картай паляка» і г. д.).

IT-сектар Беларусі, які прыносіў дзяржаве значныя даходы, на вачах распадаецца. Гэта здарылася як вынік масавых палітычных рэпрэсій, якія адбыліся ў краіне пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Цяпер будучыня беларускага IT стаіць пад вялікім пытаннем, бо ўсё больш беларускіх спецыялістаў вымушаныя з'язджаць праз пераслед лукашэнкаўцамі.

Некаторыя IT-кампаніі часткова або цалкам перанеслі свае офісы за мяжу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць