Французская кампанія TotalEnergies звярнулася ў цэнавае агенцтва S & P Global Platts з просьбай гарантаваць, што партыі нафты ў яго гандлёвай сістэме не належаць кампаніям Міхаіла Гуцэрыева, які патрапіў пад санкцыі ЕС.
Пра гэта піша Tut.by са спасылкай на Reuters.
TotalEnergies ў аўторак выставіла заяўку на куплю грузу з перавалкай у балтыйскім порце Прыморску 9-13 ліпеня з агаворкай: «партыя цалкам адпавядае санкцыям ЕС».
Адзін з трэйдараў паведаміў агенцтву «Інтэрфакс», што цяпер на рынку вельмі насцярожана ставяцца да нафты кампаній Гуцырыева, каб пазбегнуць трапляння пад санкцыі.
Асноўным пакупніком нафты кампаній Гуцэрыева, асабліва «Русснефть», з'яўляецца швейцарскі трэйдар Glencore.
Каментары