Улада66

Лукашэнка: Беларусь не Расія, у нас дыктатура не магчымая

«Калі б у нас была дыктатура, нас бы даўно раздавілі», — заявіў ён у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Die Presse.

У Беларусі немагчымае існаванне дыктатуры, сцвярджае Аляксандр Лукашэнка. «Калі б у нас была дыктатура, нас бы даўно раздавілі», — заявіў ён у інтэрв'ю аўстрыйскай газеце Die Presse.

Інтэрв'ю было дадзена 6 ліпеня. Сёння яго ўрыўкі публікуе дзяржаўнае агенцтва БелаТА са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта.

«У нас няма ядзернай зброі, энерганосьбітаў і гэтак далей, — сказаў Лукашэнка. — Мы ж залежныя ад свету па ўсіх артыкулах. Мы не можам тут праводзіць тую палітыку, якая сёння сусветнай супольнасцю не ўспрымаецца, у тым ліку і Аўстрыяй.

Дыктатары сябе так, як я, не паводзяць.

Але трэба было «бірку» на прэзідэнта Беларусі павесіць, бо Лукашэнка — не амерыканскі, не праамерыканскі».

Кіраўнік дзяржавы прызнаў: «Тое, што ў прэзідэнта засяроджана пэўная ўлада, і немалая, — гэта праўда». «Але вазьміце больш сур`ёзныя рэчы, — дадаў ён. — Узялі і разбамбілі Ірак. З-за чаго? Што там, дыктатар, які стварае ядзерную зброю. Дыктатара няма. А ядзерная зброя дзе? Таксама няма. Дзіўна неяк атрымліваецца… «Бірку» вешаюць і пачынаюць пад гэта церабіць чалавека, краіну».

Лукашэнка аспрэчыў чуткі аб тым, што ён нібы рыхтуе малодшага сына ў якасці свайго пераемніка.

«У нас гэта немагчыма. І калі я гаварыў пра свайго малыша, то гэта быў звычайны жарт. Але журналісты гэта ўспрынялі чамусьці сур`ёзна», — сказаў ён.

Праз 10 гадоў прэзідэнт бачыць Беларусь «квітнеючай дзяржавай, да якой ніхто не будзе мець ніякіх прэтэнзій, у тым ліку і Аўстрыя». На пытанне, ці будзе тады Аляксандр Лукашэнка прэзідэнтам Беларусі, ён адказаў: «Наўрад ці. Я думаю, да гэтага часу вырастуць новыя людзі, якія возьмуць у рукі краіну і павядуць яе».

«Але запомніце, — падкрэсліў Лукашэнка. — У нашай краіне хто будзе прэзідэнтам чарговым, будзе вызначаць толькі беларускі народ.

Я памятаю, як мяне абіралі — так тады вырашыў народ. І гэта святое права ніхто не можа ў яго, у гэтага народа, адабраць. І я гэта права ў свайго народа адбіраць не збіраюся».

Каментары6

Цяпер чытаюць

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Усе навіны →
Усе навіны

У турме памёр былы супрацоўнік КДБ Мікалай Варапай, асуджаны за шпіянаж на карысць Украіны4

У Эстоніі выбухнуў скандал праз рэкламу смажанага мяса. У ёй угледзелі варожасць да рускамоўных27

Памёр Юрый Хашчавацкі10

Таксіста-мігранта, які ўдарыў беларуску, знайшлі10

Лукашэнка: Калі не хочаце ўзбекаў, трэба «ўпірацца і працаваць»16

Дырэктар мінскай СТА прадаў як свой аўтамабіль кліента

Развітанне са Святланай Курс адбудзецца ў нядзелю

Падлеткаў, якія вучацца ў Польшчы, пачалі выклікаць на размовы ў КДБ8

Viva Braslav ужо заўтра, а беларусы кінуліся здаваць ці перапрадаваць квіткі — у чым прыкол?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя5

У выніку ўдару «Іскандэрамі» па выставе ўзбраення пад Кіевам загінулі 10 чалавек, 100 параненыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць