Афіцыйны Мінск падрыхтаваў праект пагаднення паміж беларускім урадам і Святым пасадам.
Афіцыйны Мінск падрыхтаваў праект пагаднення паміж беларускім урадам і Святым пасадам.
Пра гэта паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Мінску ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Беларусі Леанід Гуляка.
У звязку з гэтым плануецца візіт у Мінск дзяржаўнага сакратара Ватыкана кардынала Тарчызыё Бэртонэ, дата якога пакуль невядомая.
«Мяркуецца, што візіт кардынала Бертонэ, відаць, і будзе звязаны з падрыхтаваным праектам пагаднення. Магчыма, візіт кардынала можа быць звязаны з тым, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разглядаў Беларусь як месца сустрэчы папы рымскага і патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі», — заявіў Гуляка.
***
У Беларусі дамінантнай рэлігіяй лічыцца праваслаўе. Кіраўнікі краіны на вялікія рэлігійныя сьвяты наведваюць царкву, а ў 2006 г. патрыяршы экзарх усяе Беларусі Філарэт быў уганараваны званнем Героя Беларусі. Яшчэ ў 1990‑х дзяржава падпісала з Беларускай праваслаўнай царквой пагадненні аб супрацоўніцтве. Існуюць аналагічныя дамовы на ўзроўні нават асобных ведамстваў. Гэта не толькі структуры агульнай гуманітарнай скіраванасці, але нават сілавыя ведамствы, сярод якіх — МУС, Міністэрства абароны, памежны і мытны дзяржкамітэты.
Каментары