Грамадства

Мігранты з Ірака паказалі, як яны два тыдні жылі ў лесе на беларуска-латвійскай мяжы. ВІДЭА

У пачатку жніўня на беларуска-латвійскай мяжы сустрэліся дзве групы мігрантаў з Ірака. Разам іх быў 41 чалавек, з каторых 11 дзяцей. Цягам некалькіх дзён іх адлоўлівалі і вярталі да мяжы і латвійскія, і беларускія памежнікі. Мігранты вымушаныя былі разбіць лагер проста каля памежных слупоў. Цягам гэтага часу іракцы здымалі на відэа свой побыт.

На відэа бачна, што іракцы туліліся на нейтральнай паласе, а побач каля іх стаяць памежнікі.

Спаць мігрантам даводзілася проста на зямлі. Каб сагрэцца, яны пастаянна палілі вогнішчы. А каб не змокнуць ад дажджоў, апраналі на сябе і сваіх дзяцей пакеты для смецця.

На сувязі з «Нашай Нівай» быў адзін з удзельнікаў групы — 19-гадовы Рава Ясэн. Да таго, як патрапіць у Беларусь, Рава жыў у горадзе Эрбіль — сталіцы Курдскай аўтаномнай акругі ў Іраку.

Разам са сваякамі і сябрамі ён прыляцеў у Менск у пачатку жніўня, пасля чаго невядомыя людзі адвезлі іх усіх на мяжу.

Тыдзень таму сувязь з Равам абарвалася, але ён паспеў даслаць тыя самыя відэа ў рэдакцыю. Што цяпер з мігрантамі і самім Ясэнам, невядома.

Нагадаем, з ліпеня памежнікі Латвіі, гэтаксама як і іх калегі з Польшчы і Літвы, не прапускаюць на сваю тэрыторыю большасць мігрантаў, якія прыбываюць з Беларусі. У ЕС абвінавачваюць Беларусь у арганізацыі нелегальных патокаў мігрантаў і называюць дзеянні беларускіх уладаў і памежнікаў «гібрыднай атакай».

Чытайце таксама:

Міграцыйны крызіс на беларуска-літоўскай мяжы: што не так з аргументамі лукашэнкаўцаў?

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

У гарадах Беларусі адключаюць таймеры на святлафорах — але не ва ўсіх. Вось чаму14

Наўроцкі распавёў пра размову з Зяленскім у Анкары і змяніў тон у адносінах да Украіны28

«Фанаты стаялі ў чэргах яшчэ да адкрыцця рэстаранаў». Шаленства з бірулькамі фей на сумкі, якія выпусціла піцэрыя11

У Мінску знайшлі новую пляцоўку пад жыллё2

Ноччу на МКАД малады кіроўца пратараніў ліхтарны слуп

Літоўскія памежнікі пасадзілі адразу чатыры кантрабандныя дроны з Беларусі1

У Калінкавічах дарожнікі закідалі аўтамабіль бітумнай крошкай6

Гараць НПЗ у Саратаве і нафтахімічны завод у Ніжнякамску5

Аградроны на беларускіх палях: як беспілотнікі змяняюць сельскую гаспадарку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў3

«Лена 20 рублёў» узялася за старое: знакамітая махлярка зноў разводзіць даверлівых беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць