Здарэнні

12‑гадовая дзяўчынка выхапіла з агню сястрычак

Трагедыя ледзь не здарылася ў Маладзечанскім раёне.

Родную і стрыечную сясцёр 2001 і 2002 гадоў нараджэння выратавала з палаючага дома 12‑гадовая дзяўчынка ў ноч з 13 на 14 ліпеня ў вёсцы Такарэўшчына Алёхнавіцкага сельсавета, што ў Маладзечанскім раёне.

Дзеці адпачывалі на дачы на канікулах, расказала у інтэрв’ю «РГ» інспектар групы прапаганды і навучання гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях Марына Ермакова. Самай старэйшай з дзяўчынак — 12 гадоў. Яе маці была на рабоце ў сталіцы, бацька паклаў сваіх дачок і пляменніцу спаць, сказаўшы ім, што ноччу ад’едзе на гадзінку, каб завезці сябра ў Мінск.

…Трэск шыферу пачула суседка. Яна выйшла на вуліцу і ўбачыла ў цэнтры вёскі зарыва. Яшчэ не разумеючы, што там гарыць, жанчына пазваніла па 101.

У гэты час старэйшая з сясцёр прачнулася. Як пасля расказвала дзяўчынка, сама не ведае, чаму. Убачыла, што пакой задымлены. Разбудзіла сясцёр. Шлях да выхаду з дому дзяўчынкам перагарадзіў агонь. Загарэліся ўваходныя дзверы.

Старэйшая не разгубілася. Адкрыла акно і спачатку дапамагла вылезці з дома малодшым сястрычкам, потым выратавалася сама.

Калі дзеці былі ў бяспецы, прыехалі пажарныя, вярнуўся з Мінска бацька. Па словах Марыны Ермаковай, дзяўчынкі казалі, што адчуваюць сябе добра. Але пазней, калі прайшоў шок і яны зразумелі, што маглі загінуць, пачалі плакаць.

Не мог стрымаць слёз дзядуля дзяўчынак. Ён расказаў, што літаральна за пару дзён да здарэння ў доме знялі падвойныя вокны. Страшна ўявіць, што магло здарыцца, каб гэтага не зрабілі…

«Дом згарэў амаль да падмурка, — кажа Марына Ермакова, — папярэдняя прычына пажару — няспраўнасць электраправодкі на верандзе.

Мне б вельмі хацелася чарговы раз папрасіць бацькоў: не пакідайце дзяцей дома адных нават на непрацяглы час. Калі не дзіцячае свавольства, то любая няшчасная выпадковасць можа стаць прычынай непапраўнай трагедыі».

Сяргей Зянько, Рэгіянальная газета

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць