Здарэнні

Тэрарыстычны інструмент для допыту пад катаваннем

Мінская фірма прадае кукурузныя палачкі з укладзенымі ў пакунак зусім недзіцячымі цацкамі. Некаторыя з іх забароненыя для продажу Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

Мінская фірма прадае кукурузныя палачкі з укладзенымі ў пакунак зусім недзіцячымі цацкамі. Некаторыя з іх забароненыя для продажу Мінскім гарадскім цэнтрам гігіены і эпідэміялогіі.

Газета «Вечерний Брест» надрукавала гісторыю пра тое, як бабуля вырашыла пацешыць унукаў падарункамі. Набыла на рынку падарункавы набор — пакунак кукурузных палачак з укладзенай у сярэдзіну цацкай. Набор называўся «Лакі Бой» «Кукурузныя палачкі для хлопчыкаў». Вытворца — мінская фірма «Мун Лайт Эйч Эф Джэй Джэй». У якасці падарунка ў пакунку апынулася…калода картаў, пры гэтым зусім не дзіцячага зместу: на малюнках — дэман-бык, д’ябал Вада, дэман-бог вады Суга. Цацка, у адрозненне ад палачак, была кітайскага паходжання, таму тэкст на картах быў на досыць слабой расійскай мове. Але малюнкі і тлумачальны тэкст да іх выклікаюць пытанні. Напрыклад:

«Такі інструмент для допыту пад катаваннем, як нож з вострым трункам». І каментар да малюнка: «Захапіць нож з вострым трункам і пасекчы непрыяцеля надвое. Тэрарыстычны інструмент для допыту пад катаваннем».
У дадатак да ўсяго, ад «падарунка» сыходзіць моцны атрутны хімічны пах, піша «ВБ».

Пра атрутны пах набораў «Лакі Бой» можна даведацца на форуме сайту Rebenok.by. Удзельніца форуму апісвае гісторыю з наборам для дзяўчынак, які набыла сваім дзецям.

Моцны непрыемны хімічны пах ад цацак, што знаходзіліся ў пакунку, доўга не маглі выветрыць з кватэры.

Варта адзначыць, што некаторыя цацкі «Мун Лайт Эйч Эф Джэй Джэй» фігуруюць ў спісе прадукцыі, адхіленай ад дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі ў лютым 2009 году аддзелам дзяржаўнай гігіенічнай рэгістрацыі Мінскага гарадскога цэнтру гігіены і эпідэміялогіі па выніках лабараторных даследаванняў. Так, партыя цацачных качак (3097 шт.) кітайскага вытворцы «Chenghai Shun Feng Long Toys Industrial Co. Ltd» не прайшлі гігіенічную рэгістрацыю праз перавышэнне ўзроўню міграцыі фенолу ў мадэльнае асяроддзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць