Прыватныя абвесткі33

«ПрайдзіСвет» запрашае на конкурс перакладнікаў

Часопіс «ПрайдзіСвет» (http://prajdzisvet.org) запрашае ўсіх ахвотных да ўдзелу ў конкурсах перакладнікаў.

Першыя конкурсы прымеркаваныя да другога нумару часопіса, прысвечанага літаратуры мадэрнізму. Вашай увазе прапануецца 21 верш з чатырнаццаці моваў: ангельскай, гішпанскай, грэцкай, італьянскай, нідэрландскай, нямецкай, партугальскай, польскай, расійскай, сербскай, украінскай, французскай, чэшскай, шведскай. Найлепшыя пераклады будуць надрукаваныя ў другім нумары часопіса.

Пераклады можна альбо даслаць на адрасы рэдакцыі: 220005, г. Мінск, п/с 2 ці электронны [email protected], альбо размясціць на нашым форуме (http://prajdzisvet.freeforums.org), дзе для конкурсаў створаны адпаведны раздзел, а для кожнага верша – адпаведная тэма.

Варта адзначыць, што другі спосаб больш пажаданы, бо мае шэраг перавагаў: у такім выпадку ўдзельнікі конкурсаў змогуць пабачыць і абмеркаваць і пераклады іншых. Таксама гэта дасць магчымасць прадметна разгледзець ваш пераклад і дапрацаваць яго пры наяўнасці невялікіх хібаў. Для гэтага трэба толькі зарэгістравацца на форуме, націснуўшы на кнопку «Рэгістрацыя» на галоўнай старонцы форуму. У хуткім часе ваш уліковы запіс будзе актываваны адміністратарам, і вы атрымаеце доступ да ўсіх матэрыялаў форуму.

Калі ў спісе аўтараў вы не знойдзеце таго, каго вам хацелася б перакласці, альбо той мовы, з якой вы перакладаеце, вы можаце звярнуцца да рэдакцыі (зноў жа па пошце альбо на форуме). Мы адкрытыя для супрацоўніцтва, і з вашага жадання змесцім конкурс па гэтай мове. Абмежаванне – рамкі мадэрнісцкай літаратуры.

Пераклады прымаюцца да 1 жніўня.

Спампаваць тэксты для перакладу можна ТУТ: http://www.prajdzisvet.org/main.do?method=loadContestsPage ці ТУТ: http://prajdzisvet.org/storehouse/contests/konkurs_1.doc

Пра часопіс

Часопіс перакладной літаратуры «Прайдзісвет» (http://prajdzisvet.org) узнік у 2008 г. як ідэя віртуальнага перыядычнага выдання, цалкам прысвечанага замежнай літаратуры ў перакладах на беларускую мову. Маладыя перакладчыкі аб’ядналі свае сілы, каб пашырыць прастору беларускай культуры за кошт увядзення ў яе кантэкcт новых перакладаў замежных аўтараў, а таксама знаёмства з новымі імёнамі сусветнай літаратуры. Рэдакцыя часопіса таксама ставіць за мэту падвышэнне прафэсійнага ўзроўню перакладу на беларускую мову і спробу стварэння школы беларускага перакладу.

Дзеля гэтага ў часопісе плануецца змяшчаць раней зробленыя, але маладаступныя пераклады, а таксама карысныя парады знаных майстроў і карысныя спасылкі на шматлікія рэсурсы ў інтэрнэце.

Перыядычнасць выхаду часопіса – раз на 3 месяцы. Сайт абнаўляецца пастаянна.

Каментары3

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць