Здарэнні

За гібель зваршчыка на кітайскім заводзе ў Светлагорску пакаралі начальніка змены і аператара

4 жніўня 2020 года ў Рэспубліканскім апёкавым цэнтры памёр 29-гадовы Аляксей Сасноўскі. 30 ліпеня ён атрымаў 90% апёкаў цела: на новым заводзе беленай цэлюлозы ў Светлагорску лопнула труба. Дваіх рабочых абдало гарачай тэхналагічнай вадкасцю. Другі рабочы выжыў.

Следства прызнала вінаватымі ў аварыі начальніка змены Калінчанку і аператара Раманенку. 23 верасня суд Светлагорскага раёна пастанавіў пакараць Калінчанку пазбаўленнем волі на 4 гады ў калоніі агульнага рэжыму, Раманенку — «хіміяй» на 2 гады. Суд праходзіў у закрытым рэжыме па патрабаванні адваката адказчыка.

«Пакаралі начальніка змены і аператара — гэта самы нізкі ўзровень адказных. Фактычна гэта «стрэлачнікі». А цяпер гэта трагедыя для трох сем'яў: і загінулага Сасноўскага, і пакараных па судзе начальніка змены і аператара», — распавёў БелаПАН экалагічны актывіст Анатоль Змітровіч, які назіраў за судом.

«Светлагорскі ЦКК» абавязалі выплаціць на карысць мамы загінулага Аляксея Сасноўскага 50 тысяч рублёў і 30 тысяч рублёў яго ўдаве.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць