Улада

На канферэнцыю ў Вене па беларускім пытанні запрасілі прадстаўнікоў беларускіх уладаў. Гэта пачатак перамоў з імі?

На 22 лістапада канцлер Аўстрыі Аляксандэр Шаленберг анансаваў міжнародную канферэнцыю па вырашэнні палітычнага крызісу ў Беларусі. Удзел у ёй прымуць айчынныя дэмсілы, таксама ўдзел пацвердзіў шэраг прадстаўнікоў еўрапейскіх МЗС. Аўстрыя накіравала запрашэнне і беларускім чыноўнікам, але пра іх рашэнне пакуль нічога невядома. Разам з гэтым у сеціве з’явілася інфармацыя: раз беларускі бок запрошаны, гэта можа стаць пачаткам дыялогу з рэжымам і стартам гандлю палітвязнямі. Ці так гэта?

«Ніякіх перамоў з рэжымам не плануецца»

Прадстаўнік Святланы Ціханоўскай па міжнародных справах Валер Кавалеўскі ў каментары «Нашай Ніве» зняпраўдзіў гэтую інфармацыю.

«Ніякіх перамоў з рэжымам не плануецца. Хаця б па той простай прычыне, што не чакаецца ўдзелу яго прадстаўнікоў — такіх людзей, якія сапраўды могуць прымаць нейкія рашэнні.

Для іх удзел у такой канферэнцыі зрадні прызнанню дэмакратычных сіл як рэальных прадстаўнікоў беларускага народа. А гэтага яны пазбягаюць рознымі спосабамі, любых кантактаў.

Разам з тым варта адзначыць, што іх няўдзел таксама вельмі кепскі для іх, бо фактычна вельмі важныя пытанні датычна Беларусі абмяркоўваюцца без іх. Рэжым тут апынуўся ў вельмі складанай сітуацыі — і іх удзел, і неўдзел нявыгадныя адначасова», — каментуе Валер Кавалеўскі.

Валер Кавалеўскі.

Разам з гэтым прадстаўнік офіса Ціханоўскай адзначае, што асабіста для іх прыезд беларускага боку быў бы добрым знакам. 

«Мы заўсёды казалі, што крызіс у Беларусі можна вырашыць мірным шляхам, праз дыялог. І калі б нехта з сённяшніх чыноўнікаў высокага ўзроўню ўсё ж прыехаў, для нас усіх гэта было б важным развіццём падзей, паказчыкам, што мы ўсе сапраўды гатовыя вырашаць праблемы». 

Калі казаць пра палітычных зняволеных, то тут пазіцыя офіса застаецца прынцыповай:

«Ніякага гандлю палітычнымі зняволенымі таксама не было і быць не можа. Таму што мы ведаем, як сябе паводзіць рэжым у такіх сітуацыях, як злоўжывае даверам міжнароднай супольнасці. Мы бачылі, як гэта рабілася раней, і гэтак больш не будзе», — каментуе Кавалеўскі.

Чым важная міжнародная канферэнцыя ў Вене?

Канцлер Аўстрыі яшчэ падчас анонса мерапрыемства ў Вене адзначыў, што санкцыі не могуць быць адзінай мовай, на якой Еўропа размаўляе з Беларуссю.

Вядома, што на канферэнцыі будуць прадстаўнікі штаба Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады і НАУ. Чакаецца прыезд высокапастаўленых асобаў з краін ЕС і Усходняга партнёрства, міжнародных арганізацый.

У прыватнасці, запрошаныя старшыні місій пры АБСЕ і місій краін-членаў Савета Бяспекі ААН. Пра ўдзел у мерапрыемстве ўжо паведаміў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Олівер Вархелі.

Ці будуць на канферэнцыі прадстаўнікі Расіі, пакуль невядома, але яны запрошаныя, як і беларускі бок.

Пры любым канчатковым спісе ўдзельнікаў, на думку суразмоўцы, сустрэча павінна стаць пачаткам больш паглыбленага ўдзелу міжнародных сіл у вырашэнні беларускага крызісу. 

«На сённяшні дзень з Беларусі не так проста вырашыць крызіс самастойна, дамагчыся нейкіх зменаў. Нам патрэбная дапамога, каб спыніць рэпрэсіі і гвалт, каб вызваліць палітычных зняволеных. Удзел міжнароднай супольнасці ў гэтай справе вельмі важны, таму што ён дазваляе арганізоўваць дадатковы ціск на рэжым.

Ëн можа быць розным: палітычным, дыпламатычным, фінансавым. Могуць быць уведзеныя новыя санкцыі. Усё гэта ў суме стварае кантэкст, пры якім у рэжыма ўсё менш магчымасцяў працягваць і рэпрэсіі, і гвалт. Мы будзем ствараць умовы для таго, каб крызіс у краіне быў прызнаны. І прыйшло разуменне, што вырашаць яго трэба праз дыялог з беларускім народам», — лічыць Валер Кавалеўскі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць