Здароўе

Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе

«Я штосуботы купляю па сем розных відаў цукерак», — хваліцца шведскі хлопчык у краме падчас традыцыйнага Лардагсгодзіса. Што гэта за традыцыя такая і чаму дзякуючы ёй у Швецыі дзеці маюць адны з найздаравейшых зубоў у Еўропе, разбіралася BBC.

 Фота: pixabay.com

Дарослыя шведы, колькі сябе помняць, ходзяць у суботу па цукеркі. І сваіх дзяцей з самага дзяцінства прывучваюць так рабіць.

«Па-першае, гэта вельмі карысна для зубоў», — лічыць Рычард Тэльстром, спецыяліст у гісторыі ежы. Калі чалавек есць цукеркі штодня і пастаянна, у яго роце ўвесь час спрыяльнае асяроддзе для бактэрый, і адпаведна, зубы псуюцца хутчэй.

Калі ж ласавацца салодкім адзін раз на тыдзень, хай сабе і ў вялікіх колькасцях, і пасля гэтага пачысціць зубы — шкоды будзе нашмат меней.

Бацькам такая завядзёнка вельмі дапамагае, калі дзеці просяць цукеркі ў працоўны дзень. Аргумент «не, бо сёння ж не субота» тут спрацоўвае.

Па-другое, паход па цукеркі ўсёй сям’ёй — гэта цэлая падзея. Вялікая частка радасці Лардагсгодзіса (а па-шведску гэта значыць «суботнія цукеркі») звязаная не з самім паяданнем салодкага, а з прадчуваннем, з абмеркаваннем, у якую краму сям’я пойдзе.

«Я цэлы тыдзень думаю, якую цукерку куплю ў суботу», — кажа дзяўчынка з поўным пакетам славутых шведскіх слодычаў — рознакаляровых мармеладзінак, дражэ, лядзяшыкаў і гарэшкаў у глазуры.

Гісторыя нараджэння гэтай традыцыі, пры гэтым, не такая мілая.

Усё пачалося пасля Другой Сусветнай вайны, калі ўлады Швецыі эксперыментавалі над пацыентамі псіхіятрычных клінік. Яны хацелі высветліць, ці сапраўды салодкае псуе зубы, і кармілі пацыентаў салодкім штодня.

Калі ж сувязь паміж вялікай колькасцю цукру і карыесам пацвердзілася, улады пачалі рэкамендаваць жыхарам есці менш салодкага і прапанавалі купляць цукеркі толькі раз на тыдзень.

8 прыкмет, што ваш храп можа быць небяспечны

Колькі трэба спаць, каб зберагчы мозг ад дэменцыі

Каментары

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць