Улада

У «Белдзяржстрах» звярнуліся 189 пацярпелых ад мінскай залевы

У тым ліку 106 — з прычыны пашкоджання транспартных сродкаў.

У РУП «Белдзяржстрах» у сувязі са стратай або пашкоджаннем маёмасці ў выніку праліўных дажджоў, што прайшлі 23—24 ліпеня ў Мінску, звярнулася 189 чалавек, у тым ліку 106 — з прычыны пашкоджання транспартных сродкаў.

Пра гэта паведамляе прэс‑служба прадпрыемства.

Улічваючы наступствы залевы, у «Белдзяржстраху» чакаюць павелічэння колькасці зваротаў, гаворыцца ў паведамленні.

24 ліпеня з 14.45 да 16.30 у Мінску выпала 56,4 мм ападкаў, або 60% месячнай нормы. Было падтоплена 77 участкаў праезнай часткі, 64 падвалы нежылых адміністрацыйных будынкаў. Прыродную з’яву спецыялісты аднеслі да разраду анамальных. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, падобны выпадак быў зарэгістраваны ў сталіцы ў 1993 годзе. Прэс‑служба МНС паведамляе, што ў пятніцу ратавальнікі эвакуявалі з уласнага і грамадскага транспарту амаль 500 чалавек, і яшчэ прыблізна паўсотні — з падвальных памяшканняў.

Нанесены стыхіяй урон пакуль не ацэнены.

БелаПАН

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна7

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць