Грамадства

МЗС Эстоніі: Беларускі транзіт праз краіну не парушае санкцый

Кампаніі, якія займаюцца пасярэдніцтвам у пастаўках нафтапрадуктаў і іншых тавараў з Беларусі на знешні рынак праз Эстонію, не парушаюць санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да афіцыйнага Мінска, піша Delfi.

«Цяпер у Міністэрства замежных спраў няма падстаў меркаваць, што эстонскае дзяржаўнае прадпрыемства або кампетэнтныя ўстановы парушылі ўстаноўленыя санкцыі. Калі абмежаванні стануць больш дакладнымі або зменяцца, іх, вядома, варта перагледзець», — сказала ERR прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Крысціна Отс.

У аўторак выданне Eesti Päevaleht паведаміла, што афіцыйны Мінск, які трапіў пад санкцыі, можа актыўна экспартаваць нафтапрадукты і іншыя тавары праз эстонскія парты, прычым абароты ў гэтым годзе дасягаюць рэкордных паказчыкаў.

Отс патлумачыла, што Эстонія прымяняе санкцыі, прынятыя ААН, ЕС і эстонскай дзяржавай. «У дачыненні да Рэспублікі Беларусь дзейнічаюць абмежавальныя меры, уведзеныя Еўрапейскім саюзам для фізічных і юрыдычных асоб, а таксама сектаральныя санкцыі ў розных галінах, напрыклад у фінансавай сферы», — сказала яна.

«Рух тавараў кантралююць мытня Латвіі і падаткова-мытны дэпартамент Эстоніі, а перавозчыкі тавараў праверылі адпаведнасць тавараў санкцыйным спісам і парушэнняў не выявілі», — падкрэсліла Отс.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Усе навіны →
Усе навіны

Два міністры, новыя паслы і іншыя чыноўнікі — кадравы дзень у Лукашэнкі

На складах Wildberries згарэлі рэчы вядомай беларускай дызайнеркі13

Выйшаў на свабоду палітвязень Арцём Лябедзька — сын палітыка Анатоля Лябедзькі8

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў59

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць