Грамадства

Мікалай Статкевіч распавёў, што было радаснага для яго ў 2021 годзе

«Свабода» звяртаецца да вядомых у беларускай публічнай прасторы асобаў з просьбай адказаць на пытанне: Што вас парадавала/прымусіла ўсміхнуцца ў 2021-м? Такім чынам мы паспрабавалі адшукаць крупінкі радаснага, добрага і светлага ў гэтым змрочным годзе беларускай гісторыі.

Адказаў на пытанне і Мікоалай Статкевіч, асуджаны днямі на 14 гадоў калоніі асаблівага рэжыму. За кратамі Статкевіч знаходзіцца ўжо паўтара года, з 31 мая 2020 года.

«Год быў страшны ва ўсіх адносінах — звесткі аб смерцях сяброў, арыштах, эміграцыі. Але і ў самыя страшныя часы трэба бачыць нагоды для радасці, бо пачуццё радасці — гэта каштоўны рэсурс, які надае сіл і энергіі. На свабодзе такія нагоды знайсці лягчэй — адна прырода можа прынесці безліч радасных імгненняў. Тут жа толькі паспрабуй напісаць каму-небудзь пра свае радасці ў гэтай бетоннай скрынцы, як іх паспрабуюць у цябе забраць. Таму шчырым да канца не буду і пра ўсё не скажу:-).

Толькі пра тое, што вельмі парадавала салідарнасць беларусаў, якая адчуваецца і тут».

«Мікалай абсалютна такі ж, які быў. Спакойны, ураўнаважаны», — Марына Адамовіч расказала пра спатканне з мужам

Чытайце таксама:

Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м

Журналіст Андрэй Аляксандраў з СІЗА: Я не расчараваўся ў ніводным чалавеку

Станіслаў Шушкевіч: У мяне ёсць аптымізм

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць