Свет

Нямецкі палітык: «Мяккая рэакцыя будзе ўспрынятая Пуціным як слабасць»

Нямецкі палітык Крыстаф Гойсген, які на працягу многіх гадоў быў дарадцам экс-канцлеркі Германіі Ангелы Меркель па знешняй палітыцы, у інтэрв'ю выдавецкаму аб'яднанню RedaktionsNetzwerk Deutschland (RND) абвінаваціў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ва ўслаўленні сталінскага рэжыму. Таксама ён перасцярог ад далейшага «экспансіянізму» з боку Масквы.

Крыстаф Гойсген

Па словах Гойсгена, «Пуцін жыве ў свеце ўласнай настальгіі, дзе міжнароднае права не мае ніякай ролі», а таксама «ўслаўляе Савецкі Саюз і нават рэжым Сталіна». Прэзідэнт Расіі, перакананы нямецкі палітык, «імкнецца да аднаўлення Расійскай імперыі, якая нагадвае Савецкі Саюз».

Каб гэтаму супрацьстаяць, Берлін, Брусель і Вашынгтон дакладна мусяць вызначыць свае пазіцыі ў дачыненні да Масквы.

«Мяккая рэакцыя будзе вытлумачаная Пуціным як слабасць і толькі будзе падахвочваць яго экспансіянісцкія жаданні», — адзначае Гойсген.

І лічыць, што Германія і Еўропа павінны выступаць на міжнароднай арэне больш актыўна, бо ЗША цяпер надта занятыя ўнутранай палітыкай.

66-гадовы Крыстаф Гойсген неўзабаве зойме пасаду кіраўніка Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы. Гэта штогадовая прэстыжная канферэнцыя, якая праводзіцца з 1962 года і ў якой удзельнічаюць вядучыя палітычныя і ваенныя лідары сусветных дзяржаў, палітолагі і прадстаўнікі СМІ. Менавіта на ёй Пуцін у 2007 годзе выступіў з т. зв. Мюнхенскай прамовай, якую многія палітолагі ацэньваюць як сімвалічны пачатак новай халоднай вайны.

Каментары

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай3

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

Пад Докшыцамі навукоўцам наглядна паказалі, як усё было падчас вайны ФОТЫ9

Пад Мінскам жанчына стварыла на 45 сотках кветкавае каралеўства5

У Індыйскім акіяне знайшлі гіганцкія «могілкі кітоў», якія фармаваліся мільёны гадоў

Трамп адмяніў запланаваныя ўдары па Іране і заявіў пра поспех перамоў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна5

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць