Грамадства

Памятаеце ліст у бутэльцы, які адправіў хлопчык Саша з Мінска? Мы знайшлі таго самага Сашу

Нядаўна пажылая пара з Белфаста падчас прагулкі на пляжы знайшла ліст у бутэльцы. Ён быў адпраўлены тры гады таму і праплыў пяць тысяч кіламетраў. Бутэльку кінулі ў акіян у амерыканскім Оўшэн-Сіці (штат Мэрыленд). Аўтар ліста, пісалі рэпарцёры, хлочык Саша з Мінска. «Наша Ніва» адшукала яго. Аказалася, за пасланнем у бутэльцы стаіць вельмі кранальная гісторыя.

Сашу Ёняку 14 год, ён вучыцца ў школе ў Оўшэн-Сіці. У лісце ён пісаў, што любіць катацца на веласіпедзе, рыбачыць і есці крабаў. Бацька Уладзімір усміхаецца, што інтарэсы сына не змяніліся.

«Гультаяваць ён любіць, — жартуе мужчына. — Паколькі мы жывём каля акіяна, тут фактычна як востраў, то што яшчэ рабіць? Толькі лавіць крабаў і катацца на лодцы».

Ёсць у Сашы і спартыўнае хобі — хлопчык займаецца хакеем. Якраз зараз ён паехаў на турнір у іншы штат, разам з малодшымі братам і сястрой. Яны таксама гуляюць у хакей.

Сям'я Ёняк

Чаму рэпарцёры напісалі пра Сашу як хлопчыка з Мінска, загадка. Ён нарадзіўся ў Оўшэн-Сіці. Але ў Мінск часам прыезджае на канікулы да бабулі з дзядулем, быў летась, напрыклад. 

Маці Сашы з Мінска, бацька — са Львова. Пазнаёміліся яны ў Амерыцы. Оўшэн-Сіці — курортны гарадок. Уладзімір працуе ў рэстаране, жонка яго глядзіць за дзецьмі. Звычайная сям’я, кажа мужчына.

«Дома размаўляем па-руску, у школе дзеці — па-ангельску. І між сабой яны часта па-ангельску размаўляюць таксама».

Чаму тры гады таму хлопчык вырашыў адправіць ліст у бутэльцы?

«У Сашы быў сябра, 64-гадовы містэр Вэйн. Ён быў нашым суседам, жыў праз два дамы. І яны шмат часу праводзілі разам. Сядзелі ў гаражы, на рыбалку ездзілі. У нас акіян праз дарогу. 

Аднойчы Саша і містэр Вэйн знайшлі у гавані, дзе стаяць караблі, бутэльку. Там было два даляры і ліст ад дзвюх амерыканскіх жанчын. У лісце было напісана: «Перадайце далей». І яны так і зрабілі. Саша напісаў сваю гісторыю і наступны раз, калі яны на лодцы выйшлі ў акіян, кінуў бутэльку ў ваду, за мілю ад берага.

Для нас гэта сентыментальная гісторыя, бо містэр Вэйн памёр летась. Яны з Сашам былі прывязаныя адзін да аднаго, у сына вочы гарэлі, калі яны майстравалі штосьці разам», — дзеліцца бацька хлопчыка.

З таго часу Саша ўжо забыў пра ліст і быў вельмі рады, калі яго знайшлі.

Чытайце таксама: Боўі, Босх, чабор і нават чэлес. Беларуска вяжа ўнікальныя швэдары і прадае па ўсім свеце

Каментары

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць