Жыхару Віцебска за забойства месячнай дачкі далі 20 гадоў калоніі
32-гадовага мужчыну асудзілі за забойства маленькай дачкі і завалоданне залатымі вырабамі жонкі.
Трагедыя здарылася 26 ліпеня. Падчас сваркі з жонкай на глебе асабістай непрыязні і сумневаў у бацькоўстве мужчына нанёс удар нажом у жывот дацы. Ад атрыманага ранення дзяўчынка, якой быў усяго месяц, памерла.
Потым мужчына збіў жонку. Таксама шэсць разоў ударыў нажом, у тым ліку ў галаву. Забраў залатыя вырабы (на 5 500 рублёў) і сышоў.
У судзе мужчына прызнаў віну часткова. Ён не адмаўляў, што нанёс удар нажом дачцы, аднак паведаміў, што зрабіў гэта ў стане афекту. Прызнаў збіццё жонкі, але не пагадзіўся, што збіраўся скрасці ювелірныя вырабы.
Яму прызначанае пакаранне ў 20 гадоў з адбываннем у калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму са штрафам 3200 рублёў, паведамляе БелТА.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары