Свет

Зяленскі: Мы не бачым ніякага адводу войскаў Расіі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскі бок не фіксуе адвод Расіяй войскаў ад украінскіх межаў. Пра гэта ён заявіў у каментарыі карэспандэнтцы Бі-бі-сі Сары Рэйнсфорд.

president.gov.ua

«Шчыра кажучы, мы рэагуем на рэальнасць, якую маем, і пакуль мы не бачым ніякага адступлення. Мы толькі чулі пра гэта», — паведаміў ён.

Зяленскі адзначыў, што «ўсе нармальныя людзі чакаюць дээскалацыі».

«Калі войскі адыдуць, ўсе гэта ўбачаць. Не толькі разведка або ваенныя — усе мы гэта ўбачым. Але пакуль гэта толькі заявы», — заявіў прэзідэнт.

Міністэрства абароны РФ пачало паведамляць аб адводзе войскаў у месцы пастаяннай дыслакацыі 15 лютага. А генеральны сакратар Енс Столтэнберг заявіў, што «наадварот, падобна на тое, што Расія працягвае нарошчваць свой ваенны патэнцыял».

Чытайце таксама:

NATO пакуль не бачыць прыкмет адводу расійскіх войскаў ад межаў

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?6

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам2

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць