Грамадства

На паўтара месяца закрыюць Румлёўскі мост у Гродне. Хоць спярша хацелі толькі на пару дзён

Румлёўскі мост праз Нёман планавалася закрыць на 16 і 17 лютага, пра што было афіцыйна паведамлена. Але пачаўшы рамонтныя работы, будаўнікі пераканаліся, што правіць яго трэба больш сур'ёзна.

Днямі прэс-служба ДАІ Гродна распаўсюдзіла паведамленне, што ў адпаведнасці з рашэннем Гродзенскага гарвыканкама, на два дні для руху будзе закрыты Румлёўскі мост праз Нёман:

«З 9.00 16 лютага і да 24.00 17 лютага тут будзе забаронены рух транспарту і пешаходаў. Заезд і выезд з гандлёвых аб'ектаў і АЗС, размешчаных на Румлёўскім праспекце, будзе дазволены. Месца для развароту будзе размешчанае непасрэдна перад мостам».

Для аб'езду прапаноўвалася выкарыстоўваць Усходні мост, або «стары» мост у цэнтральнай частцы горада. 

Але калі рабочыя сталі разбіраць палатно, то стала зразумела, што двухдзённым рамонтам тут не абыдзешся. Дзмітрый Савашэвіч, генеральны дырэктар Гродзенскай гарадской ЖКГ, паведаміў:

«Былі выяўленыя некаторыя дэфекты, якія неабходна нам дадаткова абследаваць. Для гэтага рух мы пакуль перакрылі. Пасля дадатковага абследавання: ускрыцця дарожнага палатна, больш дэталёвага абследавання, будзе вядома, якія работы неабходна зрабіць для ліквідацыі выяўленых дэфектаў пры дадатковым абследаванні».

А пакуль што тэрмін закрыцця моста працягнулі аж да 1 красавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць