Грамадзянку Літвы затрымалі за незаконны пераход мяжы. Яна «перайшла мяжу ў пошуку лепшых умоў жыцця»
Памежны камітэт паведаміў, што ў чацвер у 14:35 на ўчастку Смаргонскай пагранічнай групы каля літоўскай мяжы затрымалі грамадзянку Літвы.

Па словах жанчыны, яна перайшла мяжуў пошуку лепшых умоў жыцця.
Пры сабе яна мела дзве сумкі з рэчамі, нож, копію пашпарта, а таксама перакладзенае з літоўскай пасведчанне аб нараджэнні.
Жанчыну даставілі ў Смаргонскую пагранічную групу.
Цяпер чытаюць
Памерла Святлана Курс. У яе творах спалучаліся магія жывога жыцця і бязлітасны псіхалагізм. А ў публічных выступах і ФБ — рэзкі антыімперыялізм і элегантны лірызм
Каментары