Культура

Падпісчыкі атрымалі новую «Нашу гісторыю». Шукайце і вы нумар, які можа стаць вялікім рарытэтам

Твар нумара — Адам Міцкевіч. Пра яго піша Сяргей Грунтоў.

Акрамя таго, у нумары:

Кантынент Украіна. Падарожжа ў краіну, дзе людзі захоўваюць аптымізм у любой сітуацыі. Эсэ Алеся Кудрыцкага.

Нацыянальная геаграфія. Па старым-старым тракце. Малое Вольжава — Белагруда — Тарнова — Лебяда — Мажэйкава — Вялікае Мажэйкава — Ішчална. Піша кандыдатка гістарычных навук Святлана Лугаўцова.

Біяграфіі. Вітальд Пілецкі. Вязень Асвенціма па ўласнай волі.

Таямніцы Маці Божай Мінскай расказвае экскурсавод Цімафей Акудовіч.

Мілда. Пра шэдэўр апошняга рамантыка піша доктар гісторыі Алесь Белы.

І яшчэ шмат чаго цікавага і незвычайнага…

Нумар можна набыць у мінскіх кнігарнях «Галіяфы», у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі», інтэрнэт-крамах https://knihi.by, https://kniganosha.by, https://mmkut.by/, аддзелах прэсы гіпермаркетаў. 

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Сабаленка ў Мінску вазіла жаніха на вячэру да бабулі і на шашлыкі да Максіма Мірнага10

Уладальніка кампаніі-прадаўца на Wildberries і Ozon асудзілі па палітычнай крыміналцы3

Таксіст-мігрант з Wildberries ударыў беларуску па твары — тая перад гэтым папрасіла зрабіць музыку цішэй47

Статкевіч: Наступнае «акно магчымасцяў» можа быць апошнім для беларусаў58

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць