У адной з вайсковых часцей Гродзенскага гарнізона 19 лютага атрымаў раненне вайсковец. Ён памёр у шпіталі.
Па даных следства, у выніку парушэння правілаў абыходжання са зброяй салдат тэрміновай службы атрымаў смяротнае раненне.
Следчымі праводзіцца агляд месца здарэння, плануецца прызначэнне экспертных даследаванняў.
Ці адбылося здарэнне падчас расійска-беларускіх вучэнняў, не паведамляецца.
Каментары