Меркаванні

А скончыцца ўсё злівам базы з прозвішчамі ўсіх членаў камісій. Меркаванне

У сённяшняй Беларусі членства ў выбарчых камісіях — не гонар, а ганьба. І цыркам вакол засакрэчвання прозвішчаў гэтых людзей гэта толькі дадаткова падкрэслілі, піша ў сябе ў Фэйсбуку Аляксандр Пашкевіч.

Канечне, рэжымныя чыноўнікі сапраўдныя масавікі-зацейнікі, калі трэба патлумачыць тое, што ўсім і без тлумачэнняў зразумела, але казаць прамым тэкстам нават ім не камільфо. Вось Ігар Карпенка тлумачыць, чаму члены камісій на рэферэндуме ананімныя:

«Але наколькі неабходна вось гэтыя даныя сёння выстаўляць, калі ў Рэспубліцы Беларусь набыў моц закон аб персанальных даных, аб абароне персанальных даных? І ён ужо ў нейкай ступені дыктуе пэўныя свае патрабаванні па ўнясенні змен і дапаўненняў у выбарчае заканадаўства».

Паводле такой логікі, дзіўна, што і персанальныя даныя самога Карпенкі ды іншых членаў ЦВК не засакрэчаныя. Хіба закон для ўсіх не адзін? Ды і склад урада варта было б не свяціць — ці ж там не жывыя людзі сядзяць з персанальнымі данымі?

«Сёння няма такой неабходнасці на тэрыторыі, дапусцім, Віцебскай вобласці, ведаць, хто там уваходзіць у склад камісіі па горадзе Мінску і г.д.».

І вось дзеля такіх меркаванняў, што на тэрыторыі Віцебскай вобласці няма неабходнасці ведаць, хто ўваходзіць у склад камісіі па горадзе Мінску, перасталі публікаваць на тэрыторыі Віцебскай вобласці, хто ўваходзіць у склад камісій па Віцебскай вобласці. Зразумела, што гэта і дзеля таго, што няма неабходнасці на тэрыторыі горада Мінска ведаць, хто там у камісіях у Віцебскай вобласці і г. д.

І ўся гэтая пустаслоўная эквілібрыстыка толькі для таго, каб не сказаць відавочную рэч, што ў сённяшняй Беларусі членства ў выбарчых камісіях — не гонар, а ганьба. І засакрэчваннем прозвішчаў гэтых людзей гэта толькі дадаткова падкрэсліваецца.

А ўсё гэта, падазраю, урэшце скончыцца, як звычайна ў падобных выпадках, глабальным злівам базы з прозвішчамі кудысьці. І цікавасць да яе будзе добра разагрэтая, уся краіна захоча ведаць сваіх герояў.

Чытайце таксама:

Навошта адваротны бок бюлетэняў на рэферэндуме зрабілі каляровым? Нечаканае тлумачэнне ад члена камісіі

Карпенка патлумачыў, чаму не апублікавалі прозвішчы членаў камісій. Ёсць новыя шматабяцальныя версіі

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць