Па словах канцлера Нямеччыны, пасля таго, як Расія прызнала незалежнасць ЛНР і ДНР неабходна зноў ацаніць сітуацыю. Сертыфікацыя «Паўночнага патоку — 2» у гэтых умовах працягвацца не будзе

Фота: Bloomberg
Улады Нямеччыны прыпыняць сертыфікацыю «Паўночнага патоку — 2». Аб гэтым заявіў канцлер Олаф Шольц.
Газаправод пакуль немагчыма сертыфікаваць пасля «апошніх дзеянняў» Расіі, сказаў канцлер Нямеччыны. Па яго словах, сітуацыя павінна быць зноў ацэненая пасля прызнання Расіяй ЛНР і ДНР, гэта закране і «Паўночны паток — 2».
Санкцыі супраць Расіі Нямеччына прыме на працягу дня, удакладніў Шольц.
Каментары