Свет

Расійская служба экспрэс-дастаўкі СДЭК паставіла заслон марадзёрам

Расійская служба экспрэс-дастаўкі СДЭК адмовілася прымаць да адпраўкі пасылкі з таварамі, калі адпраўнік не можа пацвердзіць права ўласнасці на іх — напрыклад, паказаўшы касавы чэк з крамы. Адпаведны загад гендырэктара СДЭК Леаніда Гольдарта ёсць у расійскага выдання «Медуза».

Кіраўнік СДЭК Леанід Гольдарт загадаў супрацоўнікам (цытата з дакумента):

«Пры прыняцці адпраўленняў недакументарнага характару на тэрыторыі ЕАЭС да дастаўкі ад фізічнай асобы да фізічнай асобы правяраць паўнамоцтвы асобы (адпраўніка) на распараджэнне таварам (касавы чэк аб куплі тавару ці іншы дакумент, які пацвярджае права ўласнасці на тавар).

У выпадку непрадастаўлення названых дакументаў кліенту павінна быць адмоўлена ў аказанні кур'ерскіх паслуг».

Раней з'яўлялася інфармацыя аб тым, што расійскія вайскоўцы адпраўляюць кур'ерскай службай СДЭК велізарныя пасылкі з беларускіх гарадоў у Расію. Як мяркуецца, у гэтых пасылках — рэчы, скрадзеныя ва Украіне.

Чытайце таксама: 

Колькі заплацілі за перасылку рэчаў расійскія салдаты-марадзёры?

«Мы прыйшлі па сваё, Расія — моц». Як жыхары расійскага Рубцоўска рэагуюць на факт марадзёрства землякоў

Праект «Беларускі Гаюн» публікуе персанальныя звесткі расійскіх салдат-марадзёраў. Рэкардсмен пераслаў дахаты амаль паўтоны

Як расійскія вайскоўцы высылаюць поштай з Мазыра нарабаванае ва Украіне ВІДЭА

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць