Свет

Сакратар РНБА Украіны: Мы не чакалі, што напад будзе з тэрыторыі Беларусі

Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксей Данілаў даў вялікае інтэрв'ю Бі-бі-сі, у якім прааналізаваў вайну Расіі з Украінай, якая цягнецца ўжо 50 дзён. Ён кажа, што Украіна рыхтавалася да вайны, адзінае, што яны не чакалі, што напад будзе з тэрыторыі Беларусі.

«Мы ўсведамлялі, што будзе адбывацца на тэрыторыі нашай краіны. Больш за тое, дата нападу была не 24 лютага, а 22-га. Яны 22 лютага павінны былі напасці на нашу краіну ў тым фармаце, які ёсць цяпер. 

Адзінае, чаго мы не чакалі, — гэта тое, што будзе задзейнічаная тэрыторыя Беларусі. Дыскусіі былі аб гэтым, але ў выніку мы лічылі, што гэта будзе па-іншаму. Але здарылася як здарылася» — падзяліўся Аляксей Данілаў.

«Але (доказам) таго, што мы рыхтаваліся, наша грамадства рыхтавалася, і ўсе рыхтаваліся, з'яўляецца тое, што ўжо 50-ы дзень мы трымаем абарону. Ніводная разведка свету не давала нашай краіне больш, чым 21 дзень. Кіраўнік французскай выведкі 31 сакавіка сышоў у адстаўку, паколькі не прагназаваў, што адбылося. (…) І вінаваціць нас, што мы не рыхтаваліся, — цалкам некарэктна. Мы не маглі выйсці і публічна сказаць насельніцтву: «сябры, 22 лютага пачынаецца вайна». Гэта недапушчальныя рэчы з пункту гледжання дзяржаўнага кіравання. Але мы рыхтаваліся» — дадаў сакратар РНБА.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць