Эканоміка

У Беларусі адкрылі новыя радовішчы нафты

Кампанія «Беларуснафта» адкрыла новыя нафтавыя залежы і радовішчы ў некалькіх зонах Прыпяцкага прагіну. Паводле ацэнкі геолагаў, рэсурсная база вуглевадародаў на нафтавым радовішчы і залежах у суме перавышае 6 млн тон, піша газета «Белорусы и рынок».

У Брагінскім раёне пацверджаная прамысловая нафтаноснасць адкладаў на Усходне-Амелькаўшчынскай структуры. Папярэдняя ацэнка рэсурснай базы тут — 500 тыс. тон нафты.

На Бескапыльноўскім радовішчы ў Хойніцкім раёне спецыялісты «Беларуснафты» адкрылі 3 новыя высокапрадуктыўныя залежы. Іх патэнцыял — прыкладна 800 тыс. тонаў нафты, а ў цэлым па радовішчы — больш за 3 млн тонаў.

Запасы на Паўночна-Бярэзінскім радовішчы ў Жлобінскім раёне ацэньваюцца ў 900 тыс. тонаў нафты. Рэсурсны патэнцыял ўчастка можа складаць больш за 3 млн тонаў.

«У цэлым сёлета адкрыцці нашай кампаніі звязаныя з чатырма раёнамі — Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Жлобінскім. Сумарна сёлета за кошт геолага-разведачных работ прырасцілі больш за 6 млн тонаў запасаў нафты», — адзначыў намеснік гендырэктара «Беларуснафты» па геалогіі Пётр Паўжык.

Па стане на 2021 год прадпрыемства «Беларуснафта» вяло здабычу нафты і газу на 64 радовішчах у Беларусі. З 2013 года штогадовы аб'ём здабычы трымаўся на ўзроўні ў 1 млн 645 тысяч тон, а з 2017 года пачаўся невялікі штогадовы рост гэтых аб'ёмаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

«Галоўная крыніца выдаткаў — гэта часта адносіны». Айцішнік расказаў, як за тры гады купіў кватэру ў Тбілісі з заробку5

У Мінску на Партызанскім праспекце аўтамабіль збіў 21‑гадовага хлопца на самакаце4

Прызначаны новы міністр прыродных рэсурсаў3

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

Таццяну Мартынаву знялі з цягніка на польскай мяжы і забаранілі ўезд у ЕС на 10 гадоў93

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны22

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць