Культура

З Russia зрабіў Belorussia. Мастак Аляксей Кузьміч зладзіў новую дзёрзкую акцыю ВІДЭА

Беларускі мастак, вядомы сваімі акцыямі, у пятніцу з'явіўся каля павільёна Расіі на 59-ай Венецыянскай біенале ў вобразе «залатога дзікуна», дамаляваў да слова Russia на будынку надпіс Belo і паказаў нацысцкае вітанне.

Акцыя мастака называецца «ТранСССРверсія: далікатэс для адукаванага едака, або Кан'юнктура». У сацсетках Аляксей Кузьміч апублікаваў падрабязнае яе апісанне і свае фота «ў вобразе».

Вядома, што мастака затрымалі.

У 2019 годзе выставу Кузьміча ў Мінску адцэнзуравалі. Тады ён наеўся віягры і прыйшоў з шыльдай Мінкульта прычынным месцы. 9 жніўня 2020 года, у дзень прэзідэнцкіх выбараў, мастак прыйшоў на ўчастак у набедранай павязцы і з бюлетэнем з намаляваным фалічным сімвалам. Увечары ён паўтарыў гэтую ж акцыю на вуліцы перад АМАПам. Пасля быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.

Летась акцыяніст Кузьміч спрабаваў залезці ў Елісейскі палац у Парыжы з бутэлькай, яго затрымалі

Пра суч-арт, творцаў без яец і асабістае жыццё — інтэрв'ю з Аляксеем Кузьмічом, які прыйшоў на выставу з шыльдай Мінкульта на інтымным месцы

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Усе навіны →
Усе навіны

Складаецца сусветны спіс самых паспяховых 35‑ці маладых беларусаў. Ужо можна падаваць заяўкі5

У Слоніме амапаўцы вучылі мясцовых сілавікоў разганяць пратэсты6

Памёр Мікалай Чаргінец57

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Трамп гатовы дазволіць Украіне вырабляць у сябе ракеты для Patriot

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць