Грамадства

«Мы пра такое і блізка не думалі». Родныя — аб прысудзе Соф'і Сапега

Суд па справе Сафіі Сапега быў закрытым і доўжыўся больш за месяц. Увесь гэты час дзяўчына знаходзілася пад хатнім арыштам. Пасля прысуду, распавёў блогу «Отражение» айчым дзяўчыны Сяргей Дудзіч, у блізкіх не было магчымасці нават яе абняць.

Фота: lgbelarussegodnya / Telegram

— Яе «закрылі» адразу пасля прысуду. Нам ні слова, ні паўслова нават не далі [сказаць]. Мы не разлічвалі на такі прысуд. Мы разлічвалі на памілаванне… Не ведаю… іншыя меры стрымання, але не шэсць гадоў. Мы пра такое і блізка не думалі, — сказаў Сяргей.

Па словах айчыма, у найбліжэйшыя тры дні родныя сустрэнуцца з Сафіяй у СІЗА. Ім дадуць кароткатэрміновае спатканне і яны змогуць перадаць дзяўчыне патрэбныя рэчы.

Наконт экстрадыцыі ў Расію, прадметных размоваў пакуль не ідзе. «Мы заўсёды на сувязі з пасольствам, але ўсё гэта пакуль «але», — сказаў ён.

Да прысуду Сафію змесцяць у гродзенскі СІЗА.

Сёння быў вынесены прысуд Сафіі Сапега, якую затрымалі разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі рэйса Ryanair — 6 гадоў калоніі.

24-гадовую студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абвінавачвалі ў тым, што яна была рэдактаркай тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя даныя сілавікоў. Ёй выставілі абвінавачванне па сямі артыкулах.

Яна пісала прашэнне на імя Лукашэнкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

«Пацалавалі браму». Берасцейцы раскрытыкавалі арганізацыю сямейнага фэсту з Artik & Asti, арганізаванага «Савушкавым»11

Трамп засцярог Украіну ад атак на не расійскія нафтавыя танкеры ў Чорным моры5

У выніку ўдару па выставе ўзбраенняў загінуў былы кіраўнік цэнтра «Альфа» СБУ

Такаеў падчас сустрэчы з Пуціным заклікаў яго замарозіць вайну ва Украіне8

«Самым сінім быў Генадзь». Як экс-падпалкоўніка збілі за ўдзел у пратэстах5

«Хогвартс адпачывае». На вуліцы Мінска заўважылі «дыханне дрэў»

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю3

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць