Ежа11

Рэцэпт на выхадныя. Італьянскія фрыкадэлькі з кабачкамі — арыгінальная і карысная страва

Гэтыя фрыкадэлькі ў італьянскім стылі не толькі маюць добры пах ды смак. Замест макароны гарнірам для іх служыць цукіні, што робіць страву менш каларыйнай ды больш вітаміннай.

Фота: BBC Food

Каб прыгатаваць італьянскія фрыкадэлькі з цукіні, вам спатрэбіцца:

  • 250 грамаў ялавічнага фаршу,
  • 2 цукіні сярэдняга памеру (трэба зняць з іх скурку, а калі кабачок досыць вялікі, вычысціць насенне знутры),
  • 1 невялікая цыбуліна (трэба яе дробна парэзаць),
  • 1 чайная лыжка прыправы (бярыце сумесь для сечанага мяса ці фрыкадэлек),
  • 1 здробнены зубок часнаку,
  • 220 грамаў нарэзаных кансерваваных памідораў,
  • 2 сталовыя лыжкі з горкай дробна нарэзанага лісця базіліку + дадатковы базілік для ўпрыгожвання,
  • трохі алею для смажання,
  • соль і чорны перац, лепш свежазмолаты.
  1. Пакладзіце ў міску фарш, палову цыбуліны і палову сумесі траў, дадайце трохі солі і перцу, добра вымешайце. Сфармуйце 10 невялікіх фрыкадэлек.
  2. Смажце фрыкадэлькі на глыбокай патэльні з тоўстым дном на працягу 5—7 хвілін. Перыядычна пераварочвайце іх, каб фрыкадэлькі падсмажыліся з усіх бакоў. Перакладзіце іх на талерку.
  3. Каб зрабіць падліўку, пакладзіце ў тую ж патэльню рэшту цыбулі і смажце яе на слабым агні на працягу трох хвілін, не забывайце перамешваць. Дадайце часнок і смажце яшчэ некалькі секунд.
  4. Дадайце ў патэльню памідоры, 300 мілілітраў вады, рэшту сумесі траў і базілік. Памешвайце і паступова давядзіце да кіпення. Вярніце фрыкадэлькі ў патэльню, трохі зменшыце агонь і тушыце ўсё на працягу 20 хвілін, пакуль соус не загусцее і фрыкадэлькі не будуць цалкам прапечаныя.
  5. У гэты час напоўніце каструльку вадой і давядзіце яе да кіпення. З дапамогай прылады для нарэзкі гародніны нарэжце цукіні на стужкі. Варыце іх у кіпячай вадзе на працягу хвіліны, працадзіце.
  6. Падзяліце цукіні на дзве порцыі і пакладзіце на талеркі, зверху размясціце фрыкадэлькі і соус. Упрыгожце базілікам.

Рэцэпт на выхадныя. Ягадныя тарталеткі — яркая выпечка для сезона садавіны

Рэцэпт на выхадныя. Халодны суп гаспача — тое, што трэба ў летнюю спёку

Каментары1

  • чипсы из картофельной кожуры
    09.07.2022
    возьмите говяжий фарш...цукини...базилик - это вообще что? что за экзотика? и где это взять?

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе6

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць