Грамадства22

Дудзінскі — пра мудрасць каліноўцаў, жахі вайны і чаму прапаганда на БТ ніколі не стане салаўёўскай

Журналіст і вядучы Дзяніс Дудзінскі, калі вывозіў жонку Кацю Раецкую з-пад ракет у першыя дні вайны, паабяцаў Украіне, што абавязкова вернецца. Ён хацеў вярнуць доўг за тое, што краіна прыняла і абагрэла яго, калі ён бег з Беларусі ад пераследу сілавікоў. 

Дзяніс, з якім многія беларусы пачыналі раніцу, уключаючы на БТ «Добрай раніцы, Беларусь», якога шмат хто ведае як вядоўцу культавага для лукашэнкаўскай Беларусі фестывалю «Славянскі базар», трапіў у няласку, калі выступіў супраць гвалту пасля выбараў 2020 года ў Беларусі. Тады за ўдзел у пратэстах тэлевядоўца атрымаў 10 сутак. Кар'ера на дзяржТБ пасля гэтага таксама засталася ў мінулым.

У сакавіку 2022-га Дзяніс вярнуўся ва Украіну ўжо як ваенны карэспандэнт Белсату. У інтэрв'ю ТОК ён распавядае пра тое, што бачыў на свае вочы, як цудам ацалеў, калі побач выбухнула ракета, кажа пра тое, як яго змяніла вайна. Адказвае на пытанні ўкраінцаў і прэтэнзіі беларусаў, распавядае пра тое, чаму беларуская прапаганда цяпер такая, якая яна ёсць. І ўспамінае дыялогі з мамай пра Лукашэнку і вайну, некаторыя эпізоды з мінулага, як, напрыклад, удзел у карпаратывах сілавікоў.

00:00 — што ў выпуску
00:39 — пра размовы з мамай
04:14 — аб прапагандзе ў Беларусі і Расіі
11:00 — пра тых экс-калег БТ, з якімі сядзелі пад кустамі гасцініцы «Планета» на пратэстах
14:30 — як дапамагаў «твар з тэлевізара»
16:01 — пра размову з Кацяй, калі вырашыў ехаць на вайну
19:18 — пра беспаспяховыя спробы прабіцца ў ТРА і гатоўнасць забіць чалавека
21:39 — як праспаў вайну
27:07 — як кпілі ўкраінцы
29:04 — як адказваць украінцам, якія пытаюцца, чаму беларусы не спынілі ракеты і танкі
33:20 — ці справядліва цяпер ставіць у піку ўкраінцам падтрымку Лукашэнкі ў мінулым
36:48 — тое, да чаго нельга прызвычаіцца на вайне
44:00 — пра чалавека ў Чарнігаве, які страціў усё
47:14 — як змяніла вайна
49:33 — пра тое, як ледзь не загінуў
54:52 — ці ёсць штосьці страшнейшае за смерць
56:10 — пра пазіцыю «не ўсё так адназначна»
58:37 — трагедыя аднаго пасёлка, Ягаднае
1:03:32 — як дзеці пражываюць вайну
1:05:51 — пра беларусаў, якія ваююць за Украіну
1:12:01 — пра канфлікт паміж беларусамі ў краіне і ў эміграцыі
1:14:09 — як проста жыць, калі ідзе вайна
1:17:04 — як Беларусь навучыла быць свабодным
1:19:04 — пра карпаратывы КДБ
1:29:00 — як тэлевядоўцы пазбягаюць транслявання прапаганды ў сацсетках
1:30:55 — ці вярнуў ужо доўг Кіеву

Глядзіце таксама:

Алкаеў: пра эскадроны смерці, уцёкі з турмы і пра тое, адкуль бярэцца садызм сілавікоў

Каментары2

  • Ганна
    06.07.2022
    Вельмі добрае інтэрв'ю. Дзякуй!
  • кококо
    07.07.2022
    не трэба нам і салаўёўскай прапаганды! прапагандоны - гэць!

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Венесуэлы пачалі дыялог з апазіцыяй7

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць