Свет

Bloomberg: Францыя і Германія выкажуцца супраць забароны выдачы шэнгенскіх віз расіянам

Францыя і Германія ў сумеснай заяве выкажуцца за працяг выдачы шэнгенскіх віз расіянам. З адпаведным дакументам, які краіны апублічаць на сустрэчы міністраў замежных спраў ЕС у Празе, азнаёмілася агенцтва Bloomberg.

«Разумеючы заклапочанасць некаторых дзяржаў-членаў у гэтым кантэксце, мы не павінны недаацэньваць пераўтваральную сілу вопыту жыцця ў дэмакратычных сістэмах з першых рук, асабліва для будучых пакаленняў», — гаворыцца ў дакуменце.

Краіны адзначаюць, што візы неабходна выдаваць, у прыватнасці, студэнтам, прадстаўнікам творчых прафесій і вучоным.

 Раней канцлер Германіі Олаф Шольц ужо выказваўся аб увядзенні візавых абмежаванняў на ўезд у Еўрасаюз для расіян. Ён заяўляў, што зараз многія зʼязджаюць з Расіі, таму што яны не згодныя з дзеяннямі расейскіх уладаў. «Усе рашэнні, якія мы прымаем, не павінныя ўскладняць уцёкі ад расійскіх уладаў і дыктатуры. Гэта вайна Пуціна, а не расійскага народа», — сказаў Шольц.

Польшча, Эстонія, Латвія, Літва, Славакія і Чэхія заявілі, што плануюць увесці або ўжо ўвялі абмежаванні на выдачу віз расіянам. 10 жніўня ў ЕС унеслі на абмеркаванне праект забароны выдачы шэнгенскіх віз грамадзянам РФ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Вольга Такарчук падзялілася драматычнымі падрабязнасцямі сваіх уцёкаў з Беларусі8

Некаторыя лаўкостары рызыкуюць абанкруціцца1

Зяленскі сустракаўся з расійскім мільярдэрам Абрамовічам, каб перадаць Пуціну пасланне4

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце22

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць