Вайна

ISW: Украінскі контрнаступ пагаршае расійскія магчымасці на акупаваным поўдні краіны

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) апублікаваў зводку за панядзелак, вось яе галоўныя пункты.

Украінскі контрнаступ адчувальна падрывае лагістычныя і адміністрацыйныя магчымасці Расіі на акупаваным поўдні Украіны.

Расейскія сілы правялі наземныя атакі на ўсход ад Северска, на паўночны ўсход і поўдзень ад Бахмута, а таксама ўздоўж паўночна-заходняй ускраіны Данецка.

Украінскія сілы працягвалі наносіць удары па расійскіх наземных камунікацыях і лагістычных вузлах у Купянску і Сямёнаўцы да паўднёвы-ўсход ад Харкава.

Геалакацыйныя кадры і зводкі ўкраінскага Генштаба могуць сведчыць аб прасоўванні ўкраінскіх сіл у раёнах Кастрамкі і Безыменнага.

Украінскі спецназ правёў абмежаваную аперацыю супраць базы ФСБ Расіі ў раёне Энергадара.

Расейскія сілы не праводзілі пацверджаных наземных нападаў уздоўж лініі Ізюм — Славянск, працягваючы рэгулярныя абстрэлы. Украінскія войскі дамагліся нязначных поспехаў на паўночны ўсход ад Славянска.

Расійскія войскі працягвалі абстрэлы Харкава і яго ваколіц. Украінскія сілы працягвалі наносіць удары па расійскім лагістычным вузлам на паўднёвы ўсход ад Харкава.

Крэмль зрабіў яшчэ адзін крок да выкарыстання рэгіянальных добраахвотніцкіх батальёнаў для кампенсацыі страт ва Украіне; расейскія ўлады, верагодна, нарошчваюць намаганні па гвалтоўнай мабілізацыі жыхароў акупаванай Украіны.

Запарожская АЭС працягвае працаваць з рызыкай парушэння радыяцыйнай і пажарнай бяспекі. Бакі абвінавачваюць адзін аднаго ў абстрэлах станцыі.

Кіраўнік Запарожскай акупацыйнай адміністрацыі Яўген Баліцкі заявіў, што ягоная адміністрацыя з 5 верасня ўстанавіла абменны курс у акупаванай Запарожскай вобласці на ўзроўні 1,25 рубля за 1 грыўню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля паведамлення пра знішчэнне рэтранслятараў МТС абвясціў закупку на аднаўленне інфраструктуры на Палессі17

Калеснікава: Калі людзі не могуць паехаць у Еўропу, яны едуць у Расію77

Трамп адклаў эскалацыю вайны з Іранам праз нястачу ракет СПА — The New York Times4

Зянон Пазняк прыехаў ва Украіну ФОТАФАКТ91

У Латвіі прыбяруць дарожныя знакі, якія ўказваюць на Беларусь і Расію26

«Я нарэшце знайшла яго!» Як найлепшыя сябры выявілі, што яны — брат і сястра3

У Германіі мужчына «наняў» ChatGPT у якасці адваката. Яму ўдалося выйграць справу2

Буйны і прэстыжны Зальцбургскі фестываль адкрые прамовай Марыя Калеснікава10

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі6

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць