Вайна77

Пуцін выступіў са сваім «Галавакружэннем ад поспехаў»

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін сёння запатрабаваў выправіць усе памылкі, зробленыя расійскімі ўладамі падчас мабілізацыі, і вярнуць дадому тых, хто прызваны неправамерна.

Паводле Пуціна:

  • Прызыву падлягаюць расіяне, якія маюць ваенны вопыт, гэта патрабаванне павінна выконвацца няўхільна;
  • Добраахвотнікаў без позвы заварочваюць назад, але ў той жа час мабілізуюць тых, каго не павінны. Трэба без мітусні разабрацца з усім гэтым;
  • Трэба разбірацца ў кожным канкрэтным выпадку па неправамернай мабілізацыі;
  • Ад грамадзян паступаюць звароты, шмат пытанняў. Трэба выправіць памылкі, не дапускаць іх надалей. Шматдзетныя бацькі, якія выйшлі з прызыўнога ўзросту, тыя, хто пакутуе ад хранічных хвароб — іх усіх трэба вярнуць дадому;
  • Ёсць выпадкі, калі лекараў са шматгадовым досведам прызначаюць стралкамі. Навошта так рабіць? А добраахвотнікаў потым разварочваюць. Пуцін просіць генпракурора неадкладна рэагаваць на кожны сігнал.
  • Мабілізаваныя абавязкова павінны праходзіць дадатковую падрыхтоўку.

Усё гэта вельмі нагадвае артыкул Іосіфа Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў», напісаны ім 2 сакавіка 1930 года пасля таго, як у СССР пачалі рабіць калектывізацыю з такім імпэтам, што з'явілася рэальная небяспека сялянскіх бунтаў. Тады правадыр выступіў з крытыкай «перагінаў» пры правядзенні важнай кампаніі, і пасля гэтага тое-сёе было адкручана назад, а шмат толькі што створаных калгасаў распаліся.

Але гэта было толькі тактычнае адступленне — неўзабаве ўсё вярнулася назад, і суцэльная калектывізацыя была праведзена, прытым метады прымяняліся такія самыя. 

Каментары7

  • счётчик Гейгера
    29.09.2022
    Усё гэта вельмі нагадвае артыкул Іосіфа Сталіна «Галавакружэнне ад
    поспехаў», напісаны ім 2 сакавіка 1930 года пасля таго, як у СССР п

    поэтому в Народе и говорят : Гитлер Виссарионович путин.
  • моль з-пад падваротні
    29.09.2022
    хло вырашыў касіць пад кобу
  • антисвета
    29.09.2022
    і так кажуць нездарма.
    бо, калі расейцы святкавалі "новы" 2022 год пад бой курантаў і шклянак звон, яны не ведалі, што да іх прыйшоў зусім не 22-гі год 21-га стагодзя, а 37-мы разам з 41-м мінулага.
    прычым так - нібы з залюстроўя...

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю10

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць