Свет11

Міністр абароны Германіі раптоўна прыбыла ў Адэсу. Гэта першы яе візіт ва Украіну з пачатку вайны

Міністр абароны ФРГ Крысціне Ламбрэхт прыбыла ў суботу з раней не анансаваным візітам у Адэсу, дзе яе сустрэў міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў. Гэта першы візіт Ламбрэхт ва Украіну з моманту пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі, піша «УП».

 Фота: oleksiireznikov / Twitter

Міністр абароны ФРГ адзначыла, што Украіна найбліжэйшым часам атрымае першы з некалькіх абяцаных Берлінам комплексаў супрацьпаветранай абароны IRIS-T. Паводле яе слоў, ён павінен паступіць на працягу «наступных некалькіх дзён».

Паведамляецца, што Ламбрэхт прыйшлося на некаторы час схавацца ў бункеры з-за паветранай трывогі.

Міністру, сярод іншага, расказалі аб прымяненні перададзеных урадам ФРГ Кіеву САУ Gepard. Па словах Ламбрэхт, гэтыя самаходныя зенітныя ўстаноўкі дапамогуць абараніць адэскую крытычную інфраструктуру ад ракетных удараў РФ.

Раней Германія паставіла Украіне ў агульнай колькасці 30 такіх САУ, а таксама 6000 боепрыпасаў да іх.

Рэзнікаў паведаміў, што Ламбрэхт «прывезла добрыя навіны і яшчэ больш інструментаў для ўмацавання ўкраінскага войска».

«Мы абмеркавалі бягучую геапалітычную сітуацыю і сітуацыю з бяспекай, міністр была рада паразмаўляць з нашымі ваярамі і ўбачыць сістэму Gepard на баявым дзяжурстве», — сказаў ён.

Каментары1

  • света галоўнакамандаючая
    02.10.2022
    зараз модна, каб міністрамі абароны былі жанчыны

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

Някляеў шукае, хто б мог сыграць Ягайлу і Ядзвігу ў тэатральнай сцэне2

Сілавікі накрылі сетку арганізацый «таемных пакупнікоў». Налічылі 40 тысяч пацярпелых работнікаў гандлю18

Следчы камітэт палохае ўзмацненнем кантролю за Threads і TikTok3

Спала 6 гадзін, працавала, вучылася ў выходныя, на курсы зарабіла сама: цана 100 балаў на ЦЭ для школьніцы з Беразіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны14

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць