Вайна11

ISW: Крэмль фінансуе ваенкараў, нягледзячы на крытыку з іх боку

Эксперты амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) у сваёй чарговай зводцы разважаюць пра рост уплыву суполкі ваенных блогераў і карэспандэнтаў у Расіі, нягледзячы на іх усё больш крытычныя каментары з нагоды дзеянняў Расіі ва Украіне.

Ваенкар Сямён Пегаў

Суполка складаецца больш чым з 500 блогераў і стала крыніцай інфармацыі пра вайну ў Расіі, пішуць эксперты. Яе прадстаўнікі прытрымліваюцца праваенных і нацыяналістычных поглядаў.

Дзякуючы цесным сувязям ваенкараў з байцамі на фронце яны ў расійскай інфармацыйнай прасторы гучаць больш, чым прадстаўнікі Міністэрства абароны Расіі.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін абараняў мілітары-блогераў ад нападак ваеннага ведамства і аберагаў іх нават на фоне ўзмацнення рэпрэсій і цэнзуры па ўсёй Расіі.

Крэмль раней прасоўваў свой дзяржаўны наратыў праз расійскія федэральныя каналы, тэлебачанне і друкаваныя СМІ, але дазволіў супольнасці ваенкараў часцяком вылучаць уласныя меркаванні наконт вайны.

Суполка складаецца з шырокага спектру персанажаў — ад тых, хто падтрымлівае Крэмль, крытыкуючы расійскае вайсковае камандаванне, да тых, хто наўпрост абвінавачвае Уладзіміра Пуціна ў вайсковых няўдачах Расіі ва Украіне.

Тое, што Крэмль памяркоўна ставіцца да суполкі мілітары-блогераў, дзіўна, улічваючы цэнзуру, якой падвяргаюцца іншыя, больш традыцыйныя сродкі масавай інфармацыі, уключаючы апазіцыйныя і замежныя СМІ, адзначаюць эксперты ISW.

Каментары1

  • Усе лагічна
    21.11.2022
    Усе лагічна на 100%: гэтыя блогеры крытыкуюць крэмаль не за вайну, а наадварот за недастатковую агрэсію.

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць