Свет77

Расійская прапаганда: Бацька Пуціна загінуў за 10 гадоў да нараджэння сына

Галоўны расійскі тэлеканал «пахаваў» бацьку Пуціна нашмат раней, чым той мог паспець біялагічна стаць бацькам будучага прэзідэнта Расіі.

Расказваючы на Першым канале пра канферэнцыю, прысвечаную ахвярам нацызму, адзін з прапагандыстаў заявіў, што бацька Пуціна загінуў, абараняючы Ленінград у гады Другой сусветнай вайны.

Між тым, Уладзімір Пуцін нарадзіўся ў 1952 годзе, а біяграфія ягонага бацькі, Уладзіміра Спірыдонавіча Пуціна, асаблівай таямніцай не з'яўляецца. Ён пражыў да 88 гадоў і памёр 2 жніўня 1999 года, роўна за тыдзень да таго, як ягоны сын стаў выконваць абавязкі прэм'ер-міністра Расіі і тым самым пачаў свой імклівы шлях на самую вяршыню ўлады ў гэтай краіне.

Зрэшты, у грамадстве, дзе падзеі Другой сусветнай вайны ўзведзеныя ў культ, падобныя сцвярджэнні не дзіўныя. Аляксандр Лукашэнка, які нарадзіўся ў 1954 годзе, аднойчы таксама сам сказаў, што ягоны бацька нібыта загінуў на вайне. Але пра ягонага бацьку, у адрозненне ад пуцінскага, прынамсі нічога толкам не вядома.

Каментары7

  • Гость
    22.11.2022
    Они даже врать не умеют .
  • Грышка
    22.11.2022
    Бацькі спарадзілі дзяцей пасьля сьмерці? Якая дурната! Факты можна лёгка задакумэнтаваць. Такая прапаганда неахайная й няўмелая.
  • Ёсік
    22.11.2022
    Як гэтым балбатунам, што тут, што там, хочацца язык глыбей у дупу ўсунуць уладзе, каб іх заўважылі. Мо дровы паклічуць калоць, мо ў тайгу, на рыбалку. Няўжо самому не агідна.

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна сёння ўначы нанесла ўдары па нафтабазе ў Вусць-Лабінску ў Краснадарскім краі, па порце Марыупаля

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць