Грамадства22

​​У Бярозе звальняюць былога дырэктара, які адмовіўся везці настаўнікаў на лукашэнкаўскі мітынг 16 жніўня 2020 года

Праваабаронцам стала вядома, што ў Бярозе не працягваюць кантракт настаўніку вышэйшай катэгорыі, навукоўцу, «Выдатніку адукацыі», вялікаму аматару беларускай мовы і літаратуры, выкладчыку-метадысту, лектару курсаў перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі для настаўнікаў пры Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя Пушкіна Мікалаю Жуковічу.

Ён аўтар школьных падручнікаў па беларускай літаратуры для пачатковых і сярэдніх класаў.

Мікалай Жуковіч 26 гадоў працаваў дырэктарам 1-й школы горада Бяроза, выкладаў беларускую мову і літаратуру, займаўся навуковай дзейнасцю, быў аўтарам метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў, арганізоўваў сустрэчы з культурнымі дзеячамі для сваіх вучняў.

Мясцовыя звязваюць скасаванне працоўных адносін з падзеямі жніўня 2020 года. Тады Мікалай Жуковіч адмовіўся ад удзелу ў фальсіфікацыі выбараў, а пасля і наогул адмовіўся везці групу настаўнікаў у Мінск на праўладны мітынг 16 жніўня 2020 года. Пасля гэтага ён быў пазбаўлены пасады дырэктара і заняў пасаду намесніка дырэктара. Па непацверджанай інфармацыі, аддзел адукацыі Бярозаўскага райвыканкама прыняў рашэнне не працягваць кантракт з дасведчаным настаўнікам.

Каментары2

  • Паляшук
    06.12.2022
    Павагі да Мікалая Васільевіча гэты прыкры факт дыскрымінацыі толькі дадасць. Калі з пасады дырэктара здымалі, быў збор подпісаў у падтрымку, магчыма з-за гэтага і не звольнілі адразу, а намеснікам зрабілі.
    Добры для ўлады (райана) быў, калі па ўсіх мясцовых заводах бегаў і спонсарскія грошы, абсталяванне ці прадукты для сталоўкі прасіў, будынак рамантаваў і тэрыторыю парадкаваў. Аддзячылі. Нічога, сумленны чалавек сабе месца знойдзе.
  • SHOS
    06.12.2022
    Паляшук, место найдет? Только не в лукашистком клоповнике. Наверняка в базе уже. Работу будет найти сложно. Говоришь на родном языке? Преступник. Против богоизбранного? Преступник. Мрак

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце21

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей8

На хутары ў беларусаў жыве дзік Фімка — любіць «Снікерсы» і раўнуе да іншых3

Азаронак прапаў з радараў, не выйшла праграма і ў Салаўёва22

Беларуску ў Швейцарыі судзілі за бойку са сваімі 11‑гадовымі дзецьмі. Дзяцей забралі24

«Трэба быць с*кай, каб не падманулі?» Беларуска абураная сэрвісам на Камароўскім рынку6

Як мазырскі хлопец за грошы хадзіў на лукашэнкаўскія мітынгі, а ў Швейцарыі адкрыў у сабе беларускасць5

Чаму жанчыны жывуць даўжэй? Справа не ў шкодных звычках3

Сусед па палаце прадаў беларускаму «ветэрану СВА» аўтамабіль — як аказалася, паламаны. А пасля тую машыну яшчэ і скралі2

У махляроў новая пастка для пенсіянераў: адмовіцца амаль немагчыма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце21

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць