Эканоміка1010

Прэзідэнт Літвы назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа пасткай

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў суботу назваў прапанову Беларусі перавозіць украінскае збожжа праз сваю тэрыторыю пасткай, перадае DELFI. Ён сказаў, што Беларусі не давярае і сама Украіна.

Беларусь на гэтым тыдні паведаміла ААН, што згодная без папярэдніх умоў на транзіт праз яе тэрыторыю ўкраінскага збожжа для наступнага экспарту з партоў у Літве, аднак зноў папрасіла дазволу на экспарт сваіх угнаенняў, якія патрапілі пад санкцыі.

«Я думаю, гэта пастка. Гэта пастка, у якую хочуць прывабіць і паказаць, што вось Захад зноў паводзіць сябе непаслядоўна, не можа дамовіцца аб санкцыях», — сказаў журналістам у суботу Наўседа, каментуючы прапанову Беларусі.

Ён назваў ініцыятыву Мінска «старой песняй, якую мы даўно ўжо чуем», і сказаў, што Беларусі не давярае і сама Украіна. «Як ёй можна давяраць, калі яна дазваляе расіянам рабіць на сваёй тэрыторыі ўсё, што ім хочацца?» — сказаў прэзідэнт Літвы.

Віцэ-міністр замежных спраў Беларусі Юрый Амбразевіч на гэтым тыдні абмеркаваў пытанне экспарту ўкраінскага збожжа з генсекам ААН. Амбразевіч «паўтарыў просьбу свайго ўрада дазволіць экспарт беларускіх угнаенняў, якія зараз знаходзяцца пад санкцыямі».

Каментары10

  • президентутка
    10.12.2022
    а когда Светлана Георгиявна встретится с товарищем Гитанасом Науседа непосредственно в Литве? а не в Вашингтоне
  • зараз
    10.12.2022
    президентутка, Наўседа - гэта той чалавек, хто магчыма застане пакаранне гаўляйтэра лукашэнка. Гэта ўсё, што трэба ведаць кдбшным падсвінкам.
  • Той самы
    10.12.2022
    Лукашэнку абсалютна начхаць як на чые б там ні было праблемы з харчаваннем, гэтак і на праблемы Ўкраіны з вывазам харчавання. Ягоная адзіная і галоўная мэта - грошы ад продажу калійных угнаенняў і ад транзіту ўкраінскага збожжа.
    Малаімаверна, што Лукашэнка будзе асабліва пераймацца праз непаслядоўнасць заходніх санкцый.
    Варта зазначыць, што не ААН уводзіць санкцыі.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі37

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў49

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць