Трагічнае здарэнне адбылося ў ноч на 11 снежня на чыгуначным перагоне паблізу вёскі Мокрае.

Ілюстрацыйнае фота
Рэзервовы лакаматыў Магілёў — Калінкавічы збіў 26-гадовую работніцу Быхаўскага ПМК. Дзяўчына загінула на месцы, паведамляе міліцэйскі тэлеграм-канал.
Вядома, што машыніст неаднаразова падаваў папераджальныя сігналы і прымяніў экстраннае тармажэнне. Затрымка ў руху склала амаль паўгадзіны.
Каментары