Грамадства22

Мінздароўя думае, каб абмежаваць беларусам, якія з'ехалі за мяжу, доступ да некаторых медыцынскіх паслуг

У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі прапрацоўваюць пытанне аб змяненні падыходаў да аказання бясплатнай меддапамогі. Гаворка пра тое, каб беларусам, якія пражываюць у іншых краінах і прыязджаюць на радзіму лячыцца, абмежаваць бясплатнае атрыманне некаторых відаў медпаслуг.

Пра гэта ў эфіры тэлеканала СТБ распавяла першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Алена Краткова.

Па словах Кратковай, у беларускім Міністэрстве аховы здароўя ўжо неаднаразова падыходзілі да гэтай тэмы.

— Улічваючы, што ў нас сацыяльная дзяржава, у гэты момант якраз ідзе прапрацоўка тых відаў медыцынскай дапамогі, якая прадугледжваецца суграмадзянам, якія не ўдзельнічаюць у падаткаабкладанні, — патлумачыла першы намеснік міністра аховы здароўя.

Цяпер у Міністэрстве аховы здароўя вырашаецца пытанне, каб атрымаць доступ да базы даных беларусаў, якія не працуюць у краіне.

Па словах Алены Кратковай, такія катэгорыі беларусаў могуць разлічваць на аказанне планавай і экстраннай меддапамогі. Напрыклад, ім бясплатна могуць выразаць апендыцыт. А вось некаторыя віды медыцынскіх паслуг, як стаматалагічныя, магчыма, стануць платнымі.

Каментары2

  • Xmarka
    13.12.2022
    Стануць? Ня бачыў ні разу каб можна было бясплатна зуб палячыць у беларусі... Увесь час плаціў за пломбы і выдраныя зубы..
  • Справка
    13.12.2022
    Пробный шар закинут.

Цяпер чытаюць

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Усе навіны →
Усе навіны

У 29 гадоў памёр прадзюсар Дрэйка і Беёнсе Тэй Кіт

У Бярозе вярнуліся да аднаўлення знакамітага кляштара картэзіянцаў7

Канада дэкласавала Катар, а Мексіка першай выйшла ў плэй-оф2

Чаму асобныя аб’екты са спіса Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА змагаюцца за выключэнне з яго?2

Рэшткі старадаўняга будынка і артэфакты XVII стагоддзя знайшлі ў цэнтры Пінска камунальнікі

Памёр гісторык Карла Гінзбург, які пісаў пра жыццё тых, каго звыклі не заўважаць

Сваімі ж рукамі. Крышку рэзервуара Маскоўскага НПЗ магла падарваць расійская ракета СПА14

Стан пацярпелага ў Бранскай вобласці дзіцяці застаецца цяжкім: ён падключаны да ШВЛ, дактары рыхтуюцца да аперацыі

У Францыі затрымалі беларуса за шпіянаж і спробу падпалу завода, які вырабляе баявыя дроны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень79

Зяленскі: Даю Лукашэнку тыдзень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць