Намесніка дырэктара прадпрыемства «Гораўтамост» асудзілі за службовую халатнасць — па справе аб абрушэнні пешаходнай часткі пуцеправода па праспекце Пераможцаў праз вуліцу Багдановіча. Суд Цэнтральнага раёна Мінска даў яму 5 гадоў хатняй «хіміі», паведамляе Sputnik.

Мужчына прызнаны вінаватым у неналежным выкананні сваіх службовых абавязкаў з прычыны нядбайнага стаўлення да службы, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне шкоды дзяржаўнай маёмасці ў асабліва буйным памеры, гаворыцца ў рашэнні суда, якое было абвешчана сёння ў Мінску.
Яго судзілі па ч. 2 арт. 428 КК.
Акрамя хатняй хіміі, па рашэнні суда мужчына пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў, на пяцігадовы тэрмін.
Нагадаем, мост на Нямізе абрынуўся ўначы 8 студзеня 2022 года.
-
Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка
-
Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі
-
«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары