Грамадства22

Як можна страціць грамадзянства і як пасля яго вярнуць

Савет Рэспублікі 21 снежня ўхваліў законапраект аб пазбаўленні грамадзянства «экстрэмістаў». Цяпер яго павінен падпісаць Лукашэнка. У Дэпартаменце па грамадзянстве і міграцыі патлумачылі некаторыя падрабязнасці новаўвядзення.

Адзін з пунктаў абноўленага Закона «Аб грамадзянстве» — магчымасць выносіць выключныя рашэнні аб прававым статусе асоб, якія знаходзяцца за межамі краіны. Пры наяўнасці рашэння суда, якое набыло моц, тыя, каго судзілі за так званую «экстрэмісцкую дзейнасць» або за так званую «шкоду інтарэсам Беларусі», могуць развітацца са сваім пашпартам і грамадзянствам, знаходзячыся за межамі краіны.

Начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС РБ Аляксей Бягун у каментары «Народнай газеце» настойвае, што «новы закон аб грамадзянстве прадугледжвае ў першую чаргу не пазбаўленне, а страту грамадзянства з прычыны здзяйснення злачынстваў экстрэмісцкага і тэрарыстычнага характару супраць дзяржавы».

Паводле яго, у такіх выпадках рашэннем суда асоба прызнаецца вінаватай, у тым ліку завочна, і «павінна панесці адпаведнае пакаранне».

Факт знаходжання абвінавачанага за межамі Беларусі не вызваляе яго ад гэтай працэдуры. Канчатковае рашэнне па пытанні пазбаўлення грамадзянства прымае Лукашэнка.

Пашпарт чалавека прызнаецца несапраўдным. Зрабіць новы пашпарт за мяжой, папярэджвае Бягун, будзе немагчыма.

«Асобы, якія знаходзяцца за межамі Беларусі і страцілі грамадзянства, у далейшым змогуць вярнуцца назад. Але ім варта памятаць, што факт страты не вызваляе такіх людзей ад крымінальнай адказнасці, за выключэннем выпадкаў заканчэння тэрміна даўнасці злачынства. Пасля адбыцця пакарання і пагашэння судзімасці можна будзе прэтэндаваць на атрыманне віду на жыхарства, пражыўшы на тэрыторыі Беларусі пяць гадоў. І толькі пасля гэтага можна будзе хадайнічаць аб поўнай натуралізацыі ва ўстаноўленым парадку — гэта адбываецца толькі пасля падпісання адпаведнага ўказа прэзідэнта», — тлумачыць Бягун.

«Дзяржава нікога не пазбаўляе грамадзянства ў аднабаковым парадку — людзі самі сваімі злачыннымі дзеяннямі запускаюць працэдуру яго страты. Сапраўды, які ты грамадзянін, калі ўсімі сіламі спрыяеш усялякім атакам на сваю краіну, тым больш знаходзячыся за яе межамі?» — знаходзіць апраўданне зменам у заканадаўстве, якія супярэчаць Канстытуцыі, Аляксей Бягун.

Чытайце таксама: 

Што рабіць беларусам, якіх дзяржава можа пазбавіць грамадзянства? Парады адваката

У Беларусі пачалі збіраць звесткі аб тых, хто мае дазволы на жыхарства і карты паляка?

Кавалеўскі: Мы будзем дабівацца адпаведнага прававога статусу для беларусаў, пазбаўленых рэжымам грамадзянства

Каментары2

  • даведка
    22.12.2022
    Некий совхозных хрен одним росчерком пера будет лишать нас паспорта, гражданства, национальности, Родины.
  • a.hto.tam.idze
    22.12.2022
    Наша Ніва,
    Забыліся напісаць галоўнае: не Лукашэнка беларусам грамадзянства даваў, не ён яго і забіраць будзе. А тым больш, аддаваць потым.
    Выдатная магчымасць для офіса Ціханоўскай прадэманстраваць сваю значымасць для беларусаў, якім рэжым Лукашэнкі стварае дробныя шкоды.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць